Аляксандр Мікалаевіч Шчаковіч
| Аляксандр Мікалаевіч Шчаковіч | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
25 красавіка 1980 (45 гадоў) |
||||||
| Адукацыя | |||||||
| Месца працы | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Аляксандр Мікалаевіч Шчаковіч (нар. 25 красавіка 1980, Дзяржынск, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны службовец, прафсаюзны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 25 красавіка 1980[1] года ў Дзяржынску Мінскай вобласці. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі па спецыяльнасці «метралогія, стандартызацыя і сертыфікацыя»[2].
Яшчэ студэнтам быў выбраны прафгрупаргам БДУІР, затым займаў пасады намесніка старшыні і старшыні прафкама студэнтаў. У 2007 годзе перайшоў у Мінскае гарадское аб’яднанне прафсаюзаў, дзе прайшоў шлях ад загадчыка арганізацыйнага аддзела да старшыні[2].
У кастрычніку 2024 года прызначаны намеснікам старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі[2].
Быў членам Мінскага гарвыканкама[1]. 17 красавіка 2025 года прызначаны кіраўніком адміністрацыі Савецкага раёна Мінска[3].
У красавіку 2024 года быў выбраны дэлегатам на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад мясцовых Саветаў дэпутатаў[4][1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны «Прафсаюзным знакам пашаны», падзякай і граматай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, ганаровай граматай Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, ганаровай граматай Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, юбілейнымі медалямі да 110-, 115- і 120-годдзя прафсаюзнага руху Беларусі[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Александр Владимирович Щекович. luka.zone. Праверана 28 жніўня 2025.
- ↑ а б в г Что известно об А. Щековиче, согласованном на должность главы администрации Советского района - Минск-новости (руск.). minsknews.by (17 красавіка 2025). Праверана 28 жніўня 2025.
- ↑ Президент Беларуси принял ряд кадровых решений. Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (17 красавіка 2025). Праверана 28 жніўня 2025.
- ↑ сегодня, СБ-Беларусь. Публикуем полный список делегатов Всебелорусского народного собрания (руск.). www.sb.by (19 красавіка 2024). Праверана 29 снежня 2024.
- Нарадзіліся 25 красавіка
- Нарадзіліся ў 1980 годзе
- Нарадзіліся ў Дзяржынску
- Выпускнікі БДУІР
- Постаці Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Прафсаюзныя дзеячы Беларусі
- Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання