Аляксандр Пятровіч Трафіменка
Аляксандр Пятровіч Трафіменка | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 верасня 1950[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 лютага 2008[2] (57 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | філасофія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофскіх навук[1] (1993) |
Альма-матар |
Аляксандр Пятровіч Трафіме́нка[3] (16 верасня 1950 — 1 лютага 2008[4]) — філосаф, доктар філасофскіх навук (1993).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў горадзе Алма-Ата (Казахстан). У 1968 годзе скончыў сярэднюю школу і паступіў на фізічны факультэт Казахскага дзяржаўнага ўніверсітэта[5]. Універсітэт скончыў у 1973 годзе. У 1973—1975 гадах праходзіў службу ў Савецкай Арміі на пасадах камандзіра ўзвода зенітнай артылерыі, камандзіра аўтамабільнага ўзвода, камандзіра пяхотнага ўзвода[5]. У 1975—1977 гадах працаваў інжынерам у Казахскім дзяржаўным універсітэце[5]. У 1977—1979 гадах старшы лабарант у Інстытуце філасофіі Акадэміі навук Казахскай ССР[5].
У 1979 годзе А. П. Трафіменка паступіў у аспірантуру Інстытута філасофіі і права Акадэміі навук БССР, якую скончыў у 1982 годзе і абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Принципы единства мира и развития в теории и методологии астрофизического познания»[5]. у 1982—1985 гадах малодшы навуковы супрацоўнік, у 1985—1989 гадах старшы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі і права. У красавіку 1983 года рашэннем Прэзідыума Акадэміі навук БССР А. П. Трафіменка прызначаны вучоным сакратаром рэспубліканскага метадалагічных (філасофскіх) семінараў пры Прэзідыуме АН[5]. У 1989—1992 праходзіў дактарантуру ў Інстытуце філасофіі і права, абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Теория относительности и астрофизическая реальность»[5]. Вучоная ступень доктара філасофскіх навук па спецыяльнасці «Філасофскія пытанні прыродазнаўства і тэхнікі» прысуджана рашэннем Вышэйшай атэстацыйнай камісіі (Расія) ад 16 ліпеня 1993 года[5]. З 1992 года працаваў у Інстытуце філасофіі НАН Беларусі на пасадзе вядучага навуковага супрацоўніка[5].
Памёр А. П. Трафіменка 1 лютага 2008 года[4].
Навуковая і грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар навуковых прац па філасофскіх праблемах касмалогіі, геафізікі і астрафізікі, белых і чорных дзірак у Сусвеце, энергетыцы чалавека. У 1981 годзе А. П. Трафіменка распрацаваў канцэпцыю эвалюцыі рэпрадуктыўнай функцыі чалавека ў соцыуме. Яго працы былі прысвечаны новым крыніцам энергіі — атонам, тэарэтычна прадказаным у рамках агульнай тэорыі адноснасці[5]. Навуковыя працы вучонага апублікаваны ў 16 краінах[5]. Пад кіраўніцтвам А. П. Трафіменкі падрыхтаваныя два кандыдаты філасофскіх навук[5].
А. П. Трафіменка абіраўся членам гарадскога савета маладых вучоных і спецыялістаў пры Мінскім гаркаме УЛКСМ і Савета маладых вучоных Інстытута філасофіі і права Акадэміі навук БССР, з’яўляўся кансультантам метадалагічных семінараў, вучоным сакратаром навуковага савета па філасофскіх і сацыяльных праблемах навукі і тэхнікі пры Акадэміі навук БССР[5]. У 1981 годзе выступаў арганізатарам Міжвузаўскага маладзёжнага навуковага таварыства «Сусвет» і Астранамічнай секцыі Мінскага аддзялення Усесаюзнага астранома-геадэзічнага аб’яднання пры Акадэміі навук СССР[5]. З’яўляўся членам Савета па абароне доктарскіх дысертацый пры Інстытуце філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, членам Вучонага савета інстытута, членам-карэспандэнтам Міжнароднай Акадэміі арганізацыйных і кіраўніцкіх навук (з 2005 года)[5]. Вёў таксама прапагандысцкую працу: чытаў лекцыі, выступаў у сродках масавай інфармацыі.
Сярод апублікаванага:
- Вселенная и развитие / Академия наук Белорусской ССР, Институт философии и права; науч. ред. чл.-кор. АН БССР Д. И. Широканов — Мн. : Наука и техника, 1982. — 62, [2] с., 21 см;
- Вселенная: творение или развитие? — Мн.: Беларусь, 1987. — 159, [1] с.;
- Black Holes in Cosmic Bodies // Astrophysics and Science, 1990, vol. 168, p. 277—292;
- Белые и черные дыры во Вселенной / А. П. Трофименко. — Минск : Университетское, 1991. — 172,[2] с. : ил.; 20 см. — (Необычное в обычном).; ISBN 5-7855-0193-7;
- Теория относительности и астрофизическая реальность / А. П. Трофименко; Под ред. Д. И. Широканова; АН Беларуси, Ин-т философии и права. — Минск : Навука i тэхнiка, 1992. — 166 с. : ил.; 21 см; ISBN 5-343-00910-7;
- Черные дыры против человечества / А. П. Трофименко. — М. : Светлый САН, 2000. — 189 с. : ил.; 20 см; ISBN 5-93651-002-6.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Грамата Інстытута філасофіі і права Акадэміі навук БССР[5]
- Дыплом І ступені на Усесаюзным конкурсе прац маладых вучоных і спецыялістаў (1983—1984) за апублікаваную ў 1982 годзе брашуру «Вселенная и развитие»[5]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 521. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- ↑ а б Беларусь у асобах і падзеях Праверана 27 лістапада 2024.
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ а б Трафіменка Аляксандр Пятровіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р Светлой памяти А. П. Трофименко // Философские исследования. Сборник научных трудов. Выпуск 7. — С. 389—392.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2024. Праверана 27 лістапада 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Трафіме́нка Аляксандр Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 521. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 7: Снегирь ― Ящерицын / редкол.: Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2008. — 744 с.: ил. — ISBN 978-985-11-0421-1. — С. 269.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Спасков А. Н. Светлой памяти А. П. Трофименко // Философские исследования. Сборник научных трудов. Выпуск 7. — С. 389—392. Архівавана 4 снежня 2024.
- Нарадзіліся 16 верасня
- Нарадзіліся ў 1950 годзе
- Нарадзіліся ў Алма-Аце
- Памерлі 1 лютага
- Памерлі ў 2008 годзе
- Выкладчыкі Казахскага нацыянальнага ўніверсітэта імя аль-Фарабі
- Супрацоўнікі Інстытута філасофіі НАНБ
- Дактары філасофскіх навук
- Выпускнікі Казахскага нацыянальнага ўніверсітэта імя аль-Фарабі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Філосафы СССР
- Філосафы Беларусі