Аляксандр Сапронавіч Уруцэвіч
Выгляд
Аляксандр Сапронавіч Уруцэвіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1851 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | не раней за 1911 |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Аляксандр Сапронавіч Уруцэвіч (1851 — пасля 1911) — расійскі грамадска-палітычны дзеяч заходнерусісцкага кірунку.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і праваслаўнага святара Мінскай губерні.
У 1874 годзе скончыў юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта і стаў выкладчыкам у Віленскім рэальным вучылішчы.
З 1887 годзе прызначаны галоўным рэдактарам афіцыйнай губернскай газеты «Віленскі веснік», займаў гэтую пасаду да 1891 года.
З 1906 года рэдактар часопіса «Крѣстьянинъ». 25 сакавіка 1907 года выступіў з прамовай на ўстаноўчым з’ездзе віленскага аддзялення Рускага акраіннага саюзу[1].
З 1911 года працаваў у Віленскай археаграфічнай камісіі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Открытіе Виленскаго отдѣла «Русскаго Окраиннаго Союза»(руск.) // Крѣстьянинъ. — 18 апрѣля 1907. — № 13-14. — С. 195—202.