Аляксандр Сяргеевіч Карпіцкі
Аляксандр Сяргеевіч Карпіцкі | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 28 чэрвеня 1960 (65 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, выкладчык універсітэта, дзяржаўны дзеяч, галоўны ўрач, медыцынскі адміністратар |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Аляксандр Сяргеевіч Карпіцкі (нар. 28 чэрвеня 1960, Каменец) — беларускі ўрач-хірург і дэпутат. Доктар медыцынскіх навук, прафесар. Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (2004).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 28 чэрвеня 1960 года ў горадзе Камянец Брэсцкай вобласці[1].
Вучыўся ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце[1] па спецыяльнасці «лячэбная справа». З другога курса пачаў займацца хірургіяй — спачатку агульнай, цікавасць да таракальнай прыйшла пазней. У складзе групы з пяці студэнтаў у канцы 1970-х — пачатку 1980-х займаўся навуковымі даследаваннямі па ўздзеянні лазерных прамянёў на гнойныя раны.
Пасля заканчэння інстытута ў 1983 годзе два гады працаваў ардынатарам у Віцебскім медыцынскім інстытуце клінічнай ардынатуры. Затым вярнуўся на малую радзіму, у 1985—1987 гадах працаваў урачом-хірургам Камянецкай цэнтральнай раённай бальніцы.
З 1987 года па 1998 год быў малодшы навуковы супрацоўнік, дацэнт кафедры шпітальнай хірургіі Віцебскага медінстытута. Быў старшынём студэнцкага навуковага таварыства, старшынём прафсаюзнага камітэта студэнтаў[1]. З 1998 года па 2000 го загадваў аддзяленнем таракальнай хірургіі ў Віцебскім абласным анкалагічным дыспансеры. З 1 жніўня 2000 года — галоўны ўрач Брэсцкай абласной клінічнай бальніцы[1].
Не раз абіраўся ў Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў, узначальваў пастаянную камісію па пытаннях сацыяльна-культурнай сферы і сацыяльнай абароны насельніцтва. З 2019 года член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.
Выбраны ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Брэсцкай вобласці (вылучаны ад Камянецкага, Жабінкаўскага, Маларыцкага раёнаў)[1]. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы[1].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю па спецыяльнасцях «Хірургія», «Анкалогія», «Грамадскае здароўе і ахова здароўя». Доктар медыцынскіх навук (1999), прафесар (2003). Аўтар больш за 288 друкаваных прац у айчынных і замежных выданнях[1], у т. л. трох манаграфій «Протезирование трахеи», «Трахеобронхопластические операции», курса лекцый «Доврачебная помощь при травмах и порезах». Мае 15 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на вынаходніцтвы Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, 8 рацыяналізатарскіх прапаноў.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2007), медалём «За працоўныя заслугі» (2009), ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь», юбілейнай медалём «МПА СНД. 30 гадоў»[1].
Удастоены ганаровага звання «Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь» (2014). звання «Ганаровы грамадзянін Брэсцкай вобласці»[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Яскевіч, С. Фармат адкрытага дыялогу : [аб прамой тэлефоннай лініі і анлайн-канферэнцыі сенатара А. Карпіцкага ў Камянецкім раёне] / Святлана Яскевіч // Звязда. 2020. 8 мая. С. 14 (дадатак: Мясцовае самакіраванне ; № 17.).
- Медаль «За працоўныя заслугі» : [атрымаў гал. урач Брэсцкай абласной бальніцы А. С. Карпіцкі] // Народная трыбуна. 2009. 27 чэрвеня. С. 1.
- Брестская областная больница / А. С. Карпицкий // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 147—148.
- Нарадзіліся 28 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1960 годзе
- Нарадзіліся ў Каменцы
- Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Дактары медыцынскіх навук
- Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Заслужаныя ўрачы Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання