Аляксандр Яўгенавіч Гаўрушка
|   | ||||||||||||||||||||||||||||
| Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
| Поўнае імя | Аляксандр Яўгенавіч Гаўрушка | |||||||||||||||||||||||||||
| Нарадзіўся | 
23 студзеня 1986[1] (39 гадоў) | 
|||||||||||||||||||||||||||
| Грамадзянства | 
 | 
|||||||||||||||||||||||||||
| Рост | 185 см | |||||||||||||||||||||||||||
| Вага | 78 кг | |||||||||||||||||||||||||||
| Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
  | 
||||||||||||||||||||||||||||
| Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
  | 
||||||||||||||||||||||||||||
Аляксандр Гаўрушка (нар. 23 студзеня 1986, Патсдам, ГДР) — беларускі футбаліст, нападнік.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачаў кар’еру ў магілёўскім «Дняпры». Стаў асноўным нападнікам каманды, у сезоне 2008 стаў найлепшым бамбардзірам каманды і адным з найлепшых у чэмпіянаце (14 галоў). Пасля гэтага сезона перайшоў у мінскае «Дынама».
Спачатку трывала гуляў за дынамаўцаў, але потым страціў месца ў аснове і быў аддадзены ў арэнду ў наваполацкі «Нафтан». Пасля сезона 2010 быў выкуплены наваполацкім клубам, і ў сезоне 2011 быў асноўным нападнікам «Нафтана». 19 ліпеня 2012 года аформіў дубль у матчы Лігі Еўропы супраць сербскай «Црвены Звезды».
У студзені 2013 года перайшоў у «Белшыну». У «Белшыне» звычайна выхадзіў на замену, часам з’яўляўся ў стартавым складзе. У перадапошнім туры 23 лістапада 2013 года аформіў хет-трык у браму «Дняпра».
У студзені 2014 года вярнуўся ў магілёўскі клуб[2] і замацаваўся на пазіцыі асноўнага нападніка. У снежні 2014 года пакінуў «Дняпро»[3].
У лютым 2015 года пасля прагляду стаў іграком «Слуцка»[4]. Амаль увесь сезон 2015 быў вымушаны прапусціць з-за траўмы. У студзені 2016 года кантракт са «Слуцкам» па ўзаемнай згодзе быў разарваны[5].
У лютым 2016 года зноў стаў іграком «Дняпра»[6], якому дапамог вярнуцца ў Вышэйшую лігу. Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў каманду[7]. У лютым 2017 года трэніраваўся з магілёўскім «Тарпеда»[8], але пазней далучыўся да «Оршы»[9]. Пачынаў сезон 2017 у якасці асноўнага нападніка аршанцаў, але ў ліпені 2017 года стала вядома аб тым, што Гаўрушка пакінуў каманду[10].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Гуляў за моладзевую зборную Беларусі.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]
 
 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2009
 Уладальнік Кубка Беларусі: 2012
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]| Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы | 
|---|---|---|---|---|---|
| 2004 | Д1 | Дняпро | 5 | 0 | |
| 2005 | Д1 | Дняпро | 2 | 0 | |
| 2006 | Д1 | Дняпро | 22 | 8 | |
| 2007 | Д1 | Дняпро | 25 | 6 | |
| 2008 | Д1 | Дняпро | 30 | 14 | |
| 2009 | Д1 | Дынама | 26 | 8 | |
| 2010 (1) | Д1 | Дынама | 10 | 1 | |
| 2010 (2) | Д1 | Нафтан | 14 | 5 | |
| 2011 | Д1 | Нафтан | 32 | 6 | |
| 2012 | Д1 | Нафтан | 21 | 1 | |
| 2013 | Д1 | Белшына | 29 | 5 | |
| 2014 | Д1 | Дняпро | 31 | 6 | |
| 2015 | Д1 | Слуцк | 2 | 0 | |
| 2016 | Д2 | Дняпро | 21 | 2 | |
| 2017 (1) | Д2 | Орша | 8 | 2 | 
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Aleksandr Gavryushko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
 - ↑ Александр Гаврюшко стал игроком "Днепра" (руск.). football.by (21 студзеня 2014). Праверана 30 красавіка 2024.
 - ↑ Карамушка, Образцов, Гаврюшко и Ерошенко покинули «Днепр» (руск.). by.tribuna.com.
 - ↑ Мараховский, Залесский, Левицкий и Гаврюшко пополнили ряды "Слуцка" (руск.). football.by (9 лютага 2015). Праверана 30 красавіка 2024.
 - ↑ "Слуцк" расстался с Зенько и Гаврюшко (руск.). football.by (12 студзеня 2016). Праверана 30 красавіка 2024.
 - ↑ Гаврюшко подписал контракт с "Днепром", Журов покинул клуб (руск.). football.by (22 лютага 2016). Праверана 30 красавіка 2024.
 - ↑ Сийака, Юрченко, Гаврюшко, Марков и Образов покинули "Днепр" (руск.). football.by (3 студзеня 2017). Праверана 30 красавіка 2024.
 - ↑ Гаврюшко, Сийака и еще 4 игрока тренируются с могилевским «Торпедо» (руск.). by.tribuna.com.
 - ↑ Гаврюшко близок к переходу в «Оршу» (руск.). by.tribuna.com.
 - ↑ Кубок Беларуси. Анонс. “Шахтер”: легкая прогулка? (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (20 ліпеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2017.