Перайсці да зместу

Аляксей Канстанцінавіч Клумаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей Канстанцінавіч Клумаў
Дата нараджэння 21 жніўня 1907(1907-08-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 верасня 1944(1944-09-05) (37 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі музыкант, кампазітар, музычны педагог

Аляксей Канстанцінавіч Клумаў (21 жніўня 1907(1907-08-21), Масква5 верасня 1944(1944-09-05), Масква) — беларускі кампазітар, піяніст, педагог. Заслужаны артыст БССР (1940).

Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1934, клас Г. Нейгаўза), кампазіцыі вучыўся ў М. Гнесіна. У 1937—41 гадах выкладаў у Беларускай кансерваторыі. Дыпламант Усесаюзнага конкурсу піяністаў (1938). Вёў канцэртна-выканальніцкую дзейнасць, аддаваў перавагу творчасці кампазітараў-рамантыкаў.

Аўтар аднаго з першых беларускіх фартэпіянных канцэртаў (1940), які значна паўплываў на развіццё гэтага жанру ў беларускай музыцы. З іншых твораў: музычная камедыя «Прыгоды Фрыца» (лібр. А. Астрэйкі і У. Няфёда, 1944), «Беларуская танцавальная сюіта» і Варыяцыі для фартэпіяна, капрычыо на тэму беларускай народнай песні «Чаму ж мне не пець» для фартэпіяна, апрацоўкі беларускіх народных песень для хору.