Аманіцяне
Аманіцяне | |
---|---|
![]() | |
Саманазва | עַמּוֹן |
Вымер | 332 г. да н. э. |
Этнічныя мовы | аманіцкая мова |
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) | Мілхам |
Геаграфічна-моўная група | семіты |
Блізкія этнасы | маавіцяне |
Аманіцяне (іўр.: עַמּוֹן ) — семіцкі народ, які жыў у старажытнасці на ўсходнім беразе Ярдана да межаў Аравіі (сучасная Іарданія). Галоўным горадам аманіцянаў быў Рабат-Амон (цяпер Аман), вядомы грэкам і рымлянам пад імем Філадэльфіі.
Паводле Бібліі, галоўным бажаствам амманіцянаў быў Молах, якому прыносіліся чалавечыя ахвярапрынашэнні. Таксама паводле яе, амманіцяне паходзілі ад Амона, сына Лота ад яго ўласнай дачкі, якая ўступіла ў сужыццё з ап'янёным бацькам[1][2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Згодна з Бібліяй, аманіты знішчылі волатаў-замзумімаў і захапілі іх землі на ўсход ад Іўдзеі[3]. Іх тэрыторыя прасціралася паміж рэкамі Арнон і Явок, а таксама на ўсход ад Ярдана і Мёртвага мора да самых межаў Аравіі. Сталіцай Амана была Рава (Рава Амона), якая знаходзілася каля ракі Явок.
Канфлікты з Ізраілем
[правіць | правіць зыходнік]Падчас заваявання Ханаану ізраільцяне, якія выйшлі з Егіпта, не сутыкнуліся непасрэдна з аманітамі. Аднак раней суседнія амарэі адваявалі ў аманітаў частку іх земляў да ракі Явок. Калі ж Майсей перамог амарэяў, гэтыя тэрыторыі (раней належалыя Аману) перайшлі пад уладу ізраільцян і былі падзелены паміж трыма родамі. Гэта паклала пачатак шматвяковай варожасці паміж двума народамі.
На працягу гісторыі аманіты няраз пацярпелі ваенныя паразы:
- Іфтах разбіў іх у часы Суддзяў[4];
- цар Саўл перамог іх у бітве[5];
- Давід нанёс ім рашучую паразу[6];
- пазней іх разграмілі цары Іасафат[7] і Іяфам[8].
Пераможаныя аманіцяне плацілі даніну пераможцам, але тыя канчаткова не скарыліся і часам спрабавалі адпомсціць. Так, яны дапамагалі асірыйцам падчас разбурэння Ізраільскага царства (720 г. да н.э.) і халдэям падчас разбурэння Іўдзейскага царства (598 г. да н.э.)[9]. Калі Гедалія пачаў збіраць вакол сябе рэшткі пераможанага народа, Вааліш, цар аманіцян, паслаў да яго забойцаў[10] і пасля здзяйснення забойства схаваў іх у сваім доме[11]. Акрамя таго, аманіцяне былі сярод варожых народаў, якія супраціўляліся аднаўленню Іерусаліма (585 г. да н.э.) пасля вяртання габрэяў з Вавілона[12] і ваявалі з яўрэямі яшчэ ў часы Макавеяў[13].
Мова
[правіць | правіць зыходнік]Аманіцяне размаўлялі на аманіцкай мове. Пры раскопках у Амоне знойдзены разбураныя дамы і грабніцы з керамічнымі вырабамі, падобнымі на старажытнаізраільскія, каменныя статуі, пячаткі з выразанымі на іх імёнамі ўладальнікаў і некалькі кароткіх надпісаў. Хоць паходжанне народа было змешаным, мова, на якой яны размаўлялі, была блізкая да яўрэйскай. Аманіцяне выкарыстоўвалі стары ханаана-фінікійскі алфавіт.