Амрыта Шэр-Гіл
| Амрыта Шэр-Гіл | |
|---|---|
| панджаб.: ਅੰਮ੍ਰਿਤਾ ਸ਼ੇਰਗਿਲ панджаб.: امریتا شیرگل | |
| | |
| Дата нараджэння | 30 студзеня 1913[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 5 снежня 1941[1][4][…] (28 гадоў) |
| Месца смерці |
|
| Грамадзянства | |
| Бацька | Umrao Singh Sher-Gil[d][5] |
| Маці | Marie Antoinette Gottesman[d] |
| Род дзейнасці | мастачка |
| Жанр | партрэтны жывапіс[d][6] і аўтапартрэт[6] |
| Вучоба | |
| Мастацкі кірунак | мадэрнізм[7] |
Амрыта Шэр-Гіл (30 студзеня 1913 года, Будапешт — 5 снежня 1941 года, Лахор) — індыйская мастачка.
Жыццё і творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Бацькам будучай мастачкі, быў Умраа Сінгх Шэр-Гіл (панджаб.: ਉਮਰਾਉ ਸਿੰਘ ਸ਼ੇਰਗਿਲ), выхадзец з пенджабскай сікхскай арыстакратычнай сям’і, фатограф, маці — оперная спявачка Марыя Антуанета Готэсман (венг.: Marie-Antoinette Gottesmann).
У 1922 годзе сям’я Шэр-Гілаў з’язджае з Венгрыі ў Паўночную Індыю, у Пенджаб. Калі ва ўзросце 16 гадоў Амрыта выявіла вялікі талент мастака, Шэр-Гілы прыехалі ў Парыж, і дзяўчына паступіла там у Школу прыгожых мастацтваў. У гэты перыяд Амрыта знаёміцца як з мадэрнісцкім, так і з класічным французскім жывапісам, і сама стварае серыю арыгінальных ранніх палотнаў. У 1934 годзе яна вяртаецца ў Індыю. Памерла ва ўзросце 28 гадоў у Лахоры (цяперашні Пакістан).

Раннія працы А. Шэр-Гіл, часта параўнальныя з карцінамі Фрыды Кало, напоўнены сексуальнасцю і нястрачаным запалам. У творах індыйскай мастачкі злучаюцца старадаўнія традыцыі індыйскай культуры (жывапіс часоў Вялікіх Маголаў, пячор Аджанты) і заходнееўрапейскі авангардызм перадваеннага пакалення.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- У гонар Амрыты Шэр-Гіл названы адзін з кратэраў на Меркурыі.
- Адну з дарог у сталіцы Індыі назвалі ў гонар Амрыты Шэр-Гіл.
- Яе карціна «Жанчыны з пагорка» намаляваная на паштовай марцы, выпушчанай у 1978 годзе.
Зноскі
- ↑ а б Amrita Sher-Gil
- ↑ Amrita Sher-Gil // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- ↑ Kapur G. Amrita Sher-Gil // Sher-Gil, Amrita // Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2018. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T078198
- ↑ https://web.archive.org/web/20230202163725/http://www.betterphotography.in/perspectives/great-masters/umrao-singh-sher%E2%80%91gil/14773/
- ↑ а б https://sophia.smith.edu/global-modern-women-artists/amrita-sher-gil/biography/
- ↑ https://www.christies.com/features/Amrita-Sher-Gil-6132-1.aspx
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Amrita Sher-Gil: artworks from the collection of NGMA. Праверана 4 лістапада 2019.