Перайсці да зместу

Анастасія Валянцінаўна Вазнясенская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анастасія Валянцінаўна Вазнясенская
Дата нараджэння 27 ліпеня 1943(1943-07-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 студзеня 2022(2022-01-14)[1] (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж Андрэй Васілевіч Мягкоў
Адукацыя
Прафесія актрыса
Узнагароды
ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені ордэн Пашаны
заслужаны артыст РСФСР Russian Federation Presidential Certificate of Gratitude Народны артыст Расійскай Федэрацыі
IMDb ID 0903939

Анастасія Валянцінаўна Вазнясенская (27 ліпеня 1943, Масква — 14 студзеня 2022, Масква) — расійская актрыса тэатра і кіно; народная артыстка Расійскай Федэрацыі (1997).

Жонка акцёра, народнага артыста РСФСР Андрэя Мягкова (1938—2021).

Анастасія Вазнясенская нарадзілася 27 ліпеня 1943 года ў Маскве, вучылася ў Школе-студыі МХАТ (курс В. П. Маркава). У 1963 годзе выйшла замуж за свайго аднакурсніка Андрэя Мягкова.

У 1965 годзе, пасля заканчэння Школы-студыі, Вазнясенская была прынята ў трупу тэатра «Сучаснік», сярод сыграных роляў — Марыя Шамраева ў чэхаўскай «Чайцы». Пасля сыходу з «Сучасніка» Алега Яфрэмава перайшла ўслед за ім у МХАТ, а пасля расколу тэатра ў 1987 годзе засталася з ім у тэатры, які атрымаў назву МХТ імя А. П. Чэхава.

У кінематографе дэбютавала ў 1966 годзе, шырокую вядомасць ёй прынеслі галоўная жаночая роля ў папулярным фільме «Маёр Віхра» і роля дырэктара рынка ў вядомым фільме «Гараж».

Апошні раз выйшла на сцэну МХТ імя А. П. Чэхава разам з мужам, акцёрам Андрэем Мягковым, у маі 2013 года ў спектаклі «Белы трусік».

Зноскі