Анатоль Анатольевіч Янец
Анатоль Анатольевіч Янец | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
7 жніўня 1950 (74 гады) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы |
Анатоль Анатольевіч Янец (нар. 7 жніўня 1950, Друскенікі) — беларускі дзяржаўны служачы. Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12 склікання (1990—1995).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 7 жніўня 1950 года ў Друскеніках.
Працаваў на рабочых пасадах розных прадпрыемстваў у Друскеніках і Вільні. У 1969 годзе паступіў у Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, які скончыў у 1974 годзе.
Працаваў у Бераставіцкім, а затым — у Смаргонскім раёнах. У 1980 годзе быў абраны старшынёй калгаса «50 год СССР». З кастрычніка 1987 года па люты 1995 года працаваў старшынёй Смаргонскага райвыканкама.
4 сакавіка 1990 года абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі 12 склікання ад Смаргонскай выбарчай акругі № 270. Спачатку — член КПСС, потым — у Дэмакратычным клубе (да 1992 года). Быў членам Планавай і бюджэтна-фінансавай камісіі Вярхоўнага Савета[1]. 26 жніўня 1991 года галасаваў за прыняцце Закона «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР»[2]. У лістападзе 1991 года быў накіраваны ад Вярхоўнага Савета на вучобу ў Беларускі інстытут правазнаўства[3].
Працаваў кіраўніком філіяла АКБ «Прыёрбанк», дырэктарам па знешнеэканамічных сувязях канцэрна «Праінтэкс», дырэктарам ВЭС ТАА «Дарвес»[4].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Памяць: гістарычна-дакументальная хроніка Смаргонскага раёна / рэд. кал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2004. — С. 568
- ↑ Нечарговая пятая сесія Вярхоўнага Савета Беларускай ССР дванаццатага склікання. Вынікі пайменнага галасавання. // Народная газета. — 28 жніўня 1991 — С. 3
- ↑ Постановление Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 15 ноября 1991 года № 1247-XII «О направлении народных депутатов Республики Беларусь на учебу в Белорусский институт правоведения»
- ↑ З юбілеем, шаноўны Анатоль Анатольевіч!
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Памяць: гістарычна-дакументальная хроніка Смаргонскага раёна / рэд. кал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2004. — С. 568.