Перайсці да зместу

Анатоль Аркадзевіч Лазарэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Аркадзевіч Лазарэвіч
Дата нараджэння 7 сакавіка 1958(1958-03-07) (67 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны

Анатоль Аркадзевіч Лазарэвіч (нар. 7 сакавіка 1958(1958-03-07), Сенненскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі вучоны. Дырэктар Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (з 2009). Кандыдат філасофскіх навук (1988), дацэнт (2001).

Нарадзіўся 7 сакавіка 1958 года[1] ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці.

У 1980 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута, у 1988 годзе — аспірантуру Інстытута філасофіі і права Акадэміі навук БССР.

З 1988 па 1997 год працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам, навуковым супрацоўнікам, старшым навуковым супрацоўнікам, вучоным сакратаром Інстытута філасофіі і права, з 1997 года — намеснікам дырэктара па навуковай рабоце Інстытута філасофіі НАН Беларусі.

З 2009 года — дырэктар Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Намеснік старшыні Беларускага філасофскага таварыства[2].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Сфера навуковых інтарэсаў: эпістэмалогія, сучасныя праблемы тэхнагеннай цывілізацыі, філасофія постіндустрыяльнага і інфармацыйнага грамадства. Аўтар больш за 300 навуковых прац, у тым ліку тры індывідуальныя і шэраг калектыўных манаграфій[3].