Перайсці да зместу

Анатоль Вячаслававіч Александровіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Вячаслававіч Александровіч
Фатаграфія
Дата нараджэння 6 студзеня 1953(1953-01-06)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 мая 2017(2017-05-26) (64 гады)
Месца смерці
Род дзейнасці графік
Месца працы
Жанр кніжная графіка і станковая графіка
Вучоба
Член у

Анатоль Вячаслававіч Александровіч (6 студзеня 1953(1953-01-06)[1], Дзяржынск, Мінская вобласць26 мая 2017(2017-05-26), Мінск) — беларускі графік.

Нарадзіўся 6 студзеня 1953 года ў Дзяржынску Мінскай вобласці. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1979 годзе. Удзельнік мастацкіх выставак з 1982 года[2].

Працаваў у 19831995 гадах мастаком у часопісе «Беларусь», з 1986 года шэф-рэдактар выдавецтва «Дзіцячая газета»[2].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1989 года[2].

Жыў у Мінску[2]. Памёр 26 мая 2017 года[3].

Працаваў у станковай, а таксама кніжнай графіцы. Асноўныя творы: серыі афортаў «Францыск Скарына», «Вялікая Айчынная», «У. І. Ленін з намі», «Ты снішся мне, Няміга», «Старая Рудзіца». Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску[2].

  1. а б NUKAT — 2002.
  2. а б в г д Александровіч Анатоль Вячаслававіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
  3. Анатоль Вячаслававіч Александровіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»