Анатоль Канстанцінавіч Сініцын
Анатоль Канстанцінавіч Сініцын | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 лютага 1948 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2018 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | матэматычная фізіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Анатоль Канстанцінавіч Сініцын (5 лютага 1948, Мёры, Віцебская вобласць — 2018) — беларускі матэматык, цепла- і радыёфізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1996), прафесар (спецыяльнасць «Матэматыка», 1997).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Матэматыка», 1970), Інстытут цепла- і масаабмену АН БССР (аспірантура, спецыяльнасць «Цеплафізіка», 1975).
Працаваў у Інстытуце цепла- і масаабмену АН БССР (1970—1978, навуковы супрацоўнік лабараторыі канвектыўных і хвалевых працэсаў у вадкасці), Беларускім дзяржаўным ўніверсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1978, прафесар кафедры вылічальных метадаў і праграмавання, у 1993—2009 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: мадэляванне задач цеплафізікі; даследаванне працэсаў узаемадзеяння электронных патокаў з электрамагнітнымі палямі ў вакуумных прыладах ЗВЧ на аснове матэматычнага мадэлявання.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Оптимизация процессов взаимодействия электронных потоков с электромагнитными волнами в усилителях и генераторах типа О и приборах с поперечной модуляцией : автореферат диссертации … доктора физико-математических наук : 01.04.03 / Синицын Анатолий Константинович. — Минск, 1995. — Имя на белорусском языке «Анатолій» (с. 25).
- Исследование некоторых термоконвективных волновых процессов в несжимаемой жидкости : автореферат диссертации … кандидата физико-математических наук : 01.04.14 / Синицын Анатолий Константинович. ― Новосибирск, 1977.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сіні́цын Анатоль Канстанцінавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 401. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Синицын Анатолий Константинович // Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 6: Пейзаж ― Снегирёв / редкол.: Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2008. — 748 с.: ил. — ISBN 985-11-0341-1. — С. 659.
- Синицын Анатолий Константинович // Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники: история в биографиях ректоров, ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук : 40 лет (1964—2004). ― Минск, 2004. — С. 366—369.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 5 лютага
- Нарадзіліся ў 1948 годзе
- Нарадзіліся ў Мёрах
- Памерлі ў 2018 годзе
- Выкладчыкі БДУІР
- Супрацоўнікі Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАНБ
- Дактары фізіка-матэматычных навук
- Выпускнікі БДУ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Матэматыкі СССР
- Матэматыкі Беларусі
- Фізікі СССР
- Фізікі Беларусі
- Вынаходнікі СССР
- Вынаходнікі Беларусі