Анатоль Радзівонік
Анатоль Радзівонік | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | настаўнік |
Дата нараджэння | 20 лютага 1916 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 мая 1949 (33 гады) |
Грамадзянства | |
Бітвы/войны | |
![]() |
Анатоль Радзівонік (пс. Олех; 20 лютага 1916, Бранск, Арлоўская губерня — 12 мая 1949) — удзельнік польскага падполля, адзін з камандзіраў Арміі Краёвай у Заходняй Беларусі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1915 годзе ў Бранску ў сям'і эвакуаваных з Ваўкавыска. У пачатку 1920-х гадоў сям'я вярнулася на радзіму. Скончыў настаўніцкую семінарыю ў Слоніме.
Працаваў настаўнікам у школе ў Ішчальнянах каля Шчучына. У 1938 годзе быў прызваны ў войска, дзе скончыў курс падхарунжых пяхоты. Вярнуўся да настаўніцкай працы ў Ішчальнянах.
З пачаткам Другой сусветнай вайны далучыўся да польскай канспірацыі. У 1943 годзе камандаваў адной з падпольных груп у Шчучынскай акрузе Арміі Краёвай. З зімы 1944 года быў камандзірам узводу ў складзе 7-га батальёна 77-га пяхотнага палка Арміі Краёвай. Здзейсніў шэраг нападаў на нямецкія гарнізоны.
У пачатку ліпеня 1944 года Радзівонік вырушыў са сваім батальёнам у кірунку Вільні, каб прыняць удзел у аперацыі «Вострая Брама». Партызаны не змаглі ў час прыбыць на месца збору, што дазволіла ім пазбегчы раззбраення і савецкага палону.
Уключыўся ў антысавецкую барацьбу. Вясной 1945 года была створана новая падпольная акруга, якая ахоплівала тэрыторыю былых Лідскага і Шчучынскага паветаў. Радзівонік («Олех») быў прызначаны камандзірам акругі.
12 мая 1949 года каля Рачкаўшчыны аддзел Радзівоніка трапіў у засаду НКВД. Пры спробе прарыву акружэння Анатоль Радзівонік быў смяротна паранены.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]