Перайсці да зместу

Анджэла (паэма)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анджэла
Анджело
Жанр паэма
Аўтар Аляксандр Сяргеевіч Пушкін
Мова арыгінала руская
Дата напісання 1833
Дата першай публікацыі 1834

«А́нджэла»паэма Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна, скончаная 27 кастрычніка 1833 года і надрукаваная ў альманаху «Новоселье» (ч. 2), які выйшаў у свет у красавіку 1834 года. Напісана шасцістопным ямбам з вольнай рыфмоўкай (у дыялогах пераважае парная рыфмоўка, так званы александрыйскі верш).

Гісторыя стварэння

[правіць | правіць зыходнік]

Па патрабаванні міністра Уварава з паэмы было выключана некалькі радкоў. І ў другім выданні, нягледзячы на энергічныя пратэсты Пушкіна, месцы гэтыя не былі ўзноўлены. Паэма спалучае арыгінальны аповед у духу даўніх італьянскіх хронік на сюжэт драмы Шэкспіра «Мера за меру» з даволі блізкім перакладам сцэн гэтай драмы. Першапачаткова Пушкін збіраўся перакласці драму Шэкспіра памерам арыгінала (белым 5-стопным ямбам), захаваўся пачатак перакладу. Цэнтральная ідэя (якая займала Пушкіна ў тыя гады) — перавага духу міласэрнасці над літарай закону.

Крытыка сустрэла паэму адмоўна, бачачы ў ёй прыкметы падзення таленту Пушкіна. На гэты конт Пушкін казаў Нашчокіну: «Нашы крытыкі не звярнулі ўвагі на гэтую п'есу і думаюць, што гэта адно са слабых маіх сачыненняў, у той час як нічога лепш я не напісаў».