Андрэас Отль
| Андрэас Отль | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 1 сакавіка 1985[1][2][3] (40 гадоў) | |
| Рост | 186 см | |
| Вага | 81 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2004—2005 | Баварыя II[d] | 78 (9) |
| 2005—2011 | Баварыя | 92 (5) |
| 2010 | → Нюрнбэрг | 17 (1) |
| 2011—2012 | Гэрта | 26 (0) |
| 2012—2014 | Аўгсбург | 13 (0) |
| Зборныя | ||
| 2004—2005 | Нямеччына (да 20)[d] | 11 (2) |
| 2006 | Нямеччына (да 21)[d] | 4 (0) |
Андрэас Отль (па-нямецку: Andreas Ottl; нар. 1 сакавіка 1985 году, Мюнхэн, Нямеччына) — нямецкі футбаліст, апошнім клюбам якога быў «Аўгсбург». Выступае на пазыцыі апорнага паўабаронцы, на сёньня зьяўляецца вольным агентам. Отль вельмі ўнівэрсальны гулец, ён можа згуляць на розных пазыцыях у сярэдзіне поля, таксама можа згуляць на пазыцыі абаронцы.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Отль пачаў займацца футболам у мюнхэнскім клюбе «Норд Лерхэнаў». З 1996 году ён гуляў за розныя каманды мюнхэнскай «Баварыі». У 2002 годзе трэнэр рэзэрвістаў «Баварыі» адправіў Андрэаса гуляць у Рэгіяналлігу, дзе стаў адным з ключавых гульцоў каманды й атрымаў шанец згуляць за першую каманду. Андрэас падпісаў прафэсійны кантракт з «Баварыяй» 1 ліпеня 2005 году.
2 студзеня 2010 году Отль перайшоў на правах арэнды ў клюб «Нюрнбэрг»[4]. Разам зь ім у арэнду адправіўся Брэна Боржэс. 17 студзеня дэбютаваў у складзе клюбу ў матчы супраць «Шальке 04».
21 траўня 2011 году падпісаў трохкантракт зь нямецкім клюбам «Гэрта», стаўшы вольным агентам[5]. 9 ліпеня 2012 году Отль падпісаў двухгадовы кантракт з клюбам «Аўгсбург»[6][7].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Баварыя»
- Чэмпіён Нямеччыны (2): 2006, 2008
- Уладальнік Кубку Нямеччыны (2): 2006, 2008
- Уладальнік Кубку нямецкай лігі: 2007
- Уладальнік Супэркубку Нямеччыны: 2010
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Andreas Ottl // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в ANDREAS OTTL // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ а б в Andreas Ottl // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ Оттль перешёл на правах аренды из «Баварии» в «Нюрнберг». championat.ru
- ^ «Герта» подписала контракт с полузащитником «Баварии» Оттлем. sports.ru
- ^ Andreas Ottl unterschreibt beim FCA. FC Augsburg
- ^ Оттль подписал контракт с «Аугсбургом». championat.com
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт
- Профіль на афіцыйным сайце «Аўгсбургу»
- Профіль на сайце fussballdaten