Андрэй Вадзімавіч Дапкюнас
| Андрэй Дапкюнас | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Алена Купчына | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Алена Купчына | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Алена Купчына | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Сяргей Лінг | ||||||
| Пераемнік | Валянцін Рыбакоў | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
11 красавіка 1963 (62 гады) |
||||||
| Бацька | Вадзім Вячаслававіч Дапкюнас | ||||||
| Маці | Жанна Казіміраўна Дапкюнас | ||||||
| Жонка | Вольга Дапкюнас (Прохарава) | ||||||
| Нацыянальнасць | беларус | ||||||
| Адукацыя | |||||||
| Навуковая ступень | кандыдат філасофскіх навук | ||||||
| Прафесія | дыпламат | ||||||
Андрэ́й Вадзі́мавіч Дапкю́нас (11 красавіка 1963, Мінск) — беларускі дыпламат, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Аўстрыі і па сумяшчальніцтве ў Славакіі і Славеніі, Пастаянны прадстаўнік пры АБСЕ і міжнародных арганізацыях у Вене (з 2020 года)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 11 красавіка 1963 года ў Мінску, паходзіць з інтэлігентнай сям’і. Яго бацька — вядомы тэатральны дзеяч, працаваў у Міністэрстве культуры, Купалаўскім тэатры; маці Жанна ўзначальвала музей Янкі Купалы. Маці з’яўляецца ўнучатай пляменніцай паэта Купалы. Прабабуляй Андрэя Дапкюнаса была Леакадзія (Лёля) Раманоўская — родная сястра паэта[2].
У 1985 годзе скончыў перакладчыцкі факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. У 1989—1990 гадах у якасці аспіранта-даследчыка навучаўся ў Лонданскай школе эканомікі. Абараніў дысертацыю «Палітычная культура моладзі Вялікабрытаніі» у Беларускім дзяржаўным універсітэце[3]. Кандыдат філасофскіх навук (1991).
На дыпламатычнай службе з 1992 года. Працаваў другім сакратаром у Пастаянным прадстаўніцтве Рэспублікі Беларусь пры ААН у Нью-Ёрку (1992—1994) і на розных кіраўнічых пасадах у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь. На працягу амаль 10 гадоў (1995—2004) кіраваў амерыканскім рэгіянальным падраздзяленнем Міністэрства замежных спраў Беларусі.
З 2004 года па люты 2011 года быў Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый[4][5]. 13 снежня 2011 года зноў прызначаны кіраўніком беларускай дыпламатычнай місіі пры ААН у Нью-Ёрку[6].
У 2006 годзе працаваў старшынёй Выканаўчага савета Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ)[7]. У 2008 годзе з’яўляўся намеснікам старшыні Эканамічнага і Сацыяльнага Савета ААН (ЭКАСАС)[8]. Быў першым прадстаўніком Рэспублікі Беларусь, які звярнуўся да Генеральнай Асамблеі ААН на беларускай мове[9].
7 жніўня 2017 года быў вызвалены з пасады прадстаўніка Беларусі пры ААН[10] і прызначаны на пасаду намесніка міністра замежных спраў[11].
20 ліпеня 2020 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы і па сумяшчальніцтве ў Славеніі; Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях у Вене і па сумяшчальніцтве пры Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ)[12].
21 кастрычніка 2024 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Славакіі па сумяшчальніцтве[13].
Зноскі
- ↑ Об А.В.Дапкюнасе. www.pravo.by. Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2020. Праверана 18 жніўня 2020.
- ↑ Пляменнік Янкі Купалы стаў намеснікам Уладзіміра Макея. Наша Ніва.
- ↑ Вытрымкі з аўтарэферату дысертацыі
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 421 ад 27 жніўня 2004 года «Аб прызначэнні А. В. Дапкюнаса Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый» Архівавана 12 ліпеня 2019.
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 лютага 2011 г. № 48 «Аб вызваленні ад пасады А. В. Дапкюнаса»(недаступная спасылка)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 13 декабря 2011 г. № 583 «О назначении А. В. Дапкюнаса» (1/13149) Архівавана 24 верасня 2015.
- ↑ Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры ААН абраны на пасаду старшыні Выканаўчага савета ЮНІСЕФ
- ↑ Аб выбранні прадстаўніка Беларусі намеснікам старшыні ЭКАСАС
- ↑ Выступ прадстаўніка Рэспублікі Беларусь у агульнай дыскусіі Генеральнай Асамблеі ААН, 29 верасня 2008 года
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь № 278 «О А. В. Дапкюнасе» (руск.)(недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (7 жніўня 2017). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2019. Праверана 9 жніўня 2017.
- ↑ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 591 «Аб вызваленні і назначэнні некаторых службовых асоб »(недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (7 жніўня 2017). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2019. Праверана 9 жніўня 2017.
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 284 «Об А. В. Дапкюнасе» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (20 ліпеня 2020).
- ↑ Дапкюнас назначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Славакіі па сумяшчальніцтве
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Хто ёсць хто ў Беларусі / Укладальнікі: Л. А. Андросік, В. Ф. Голубеў, К. А. Заброцкая, Г. Ф. Івуць, Л. Я. Кулажанка, В. А. Трыгубовіч, А. І. Фядута, В. А. Чуйко. — Вільня, 2007. — С.63.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Permanent Mission of the Republic of Belarus to the United Nations Архівавана 16 лістапада 2012. (англ.)
- Нарадзіліся 11 красавіка
- Нарадзіліся ў 1963 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
- Кандыдаты філасофскіх навук
- Асобы
- Пастаянныя прадстаўнікі Беларусі пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый
- Паслы Беларусі ў Аўстрыі
- Паслы Беларусі ў Славеніі
- Паслы Беларусі ў Славакіі
- Дыпламаты Беларусі
- Выпускнікі Лонданскай школы эканомікі
- Намеснікі міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь
