Андрэй Пятровіч Вардамацкі
Андрэй Пятровіч Вардамацкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 студзеня 1956 (69 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | сацыёлаг, філосаф |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар сацыялагічных навук і кандыдат філасофскіх навук |
Альма-матар |
Андрэй Пятровіч Вардамацкі (нар. 14 студзеня 1956, пасёлак Джар-Курган, Сурхандар’інская вобласць, Узбекістан) — беларускі сацыёлаг і філосаф. Доктар сацыялагічных навук (1992), кандыдат філасофскіх навук (1983)[1].
Біяграфія і
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1978 годзе. Працаваў у БДУ, Інстытуце філасофіі і права, Інстытуце сацыялогіі АН Беларусі, Беларускім інстытуце праблем культуры. З 1993 года з’яўляецца кіраўніком прыватнай даследчай лабараторыі аксіяметрычных даследаванняў «НОВАК» (Новая аксіялогія[1]).
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Даследуе тэарэтыка-метадалагічныя праблемы аксіялогіі і палітычнай сацыялогіі. Распрацаваў міждысцыплінарную канцэпцыю каштоўнасных арыентацый асобы і сацыяльных груп з улікам філасофскіх, культуралагічных, сацыялагічных і сацыяльна-псіхалагічных аспектаў[1].
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Моральная регуляция поведения личности. Мн., 1987.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Вардамацкі Андрэй Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вардамацкі Андрэй Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).