Андрэй Міхайлавіч Сангушка
| Андрэй Міхайлавіч Сангушка | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Пагоня Літоўская[d] | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Фёдар Міхайлавіч Чартарыйскі[d] | ||||||
| Пераемнік | Богуш Карэцкі[d] | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Пётр Багданавіч Загароўскі[d] | ||||||
| Пераемнік | Алехна Яцкавіч Борзабагаты-Красенскі[d] | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Пётр Багданавіч Загароўскі[d] | ||||||
| Пераемнік | Алехна Яцкавіч Борзабагаты-Красенскі[d] | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Пётр Багданавіч Загароўскі[d] | ||||||
| Пераемнік | Алехна Яцкавіч Борзабагаты-Красенскі[d] | ||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Смерць | 4 кастрычніка 1560[1][2] | ||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Сангушкі[4] | ||||||
| Бацька | Міхаіл Аляксандравіч Сангушка[d][5] | ||||||
| Маці | Ганна з Копачаў[d][5] | ||||||
| Жонка | Ганна з Храптовічаў[d][6] і Багдана Міхайлаўна Мсціслаўская[d][7][8] | ||||||
| Дзеці | Аляксандр Андрэевіч Сангушка[d][2], Ганна з Сангушкаў[d][9] і Ганна з Сангушкаў[d][10][11] | ||||||
| Веравызнанне | праваслаўе | ||||||
Андрэй Міхайлавіч Сангу́шка (пам. 4 кастрычніка 1560[1][2]) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З княжацкага роду Сангушак герба «Пагоня», сын князя Міхаіла Аляксандравіча і Ганны Капачэвічаўны (з Копачаў), унук Аляксандра Сангушкавіча.
Маршалак гаспадарскі (1522—1553), спраўца Кіеўскага ваяводства (1540—1542), староста луцкі (1542—1559).
Удзельнічаў у войнах з Маскоўскай дзяржавай 1508, 1512—1514 гадоў, з татарамі ў 1512 і 1515 гадах.
Валодаў маёнткамі на Валыні, у Новагародскім ваяводстве (Дзярэчын), Гарадзенскім (Кузніца), Берасцейскім (Кусцін), Кобрынскім паветах.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Двойчы жанаты. Першай жонка з 1511 года Ганна Васілеўна з Храптовічаў (пам. 1545), дачка старосты ўладзімірскага Васіля Багданавіча Храптовіча, у гэтым шлюбе меў сына і дачку:
- Аляксандр Андрэевіч Сангушка (пам. 1565), князь Кашырскі (1560—1565), маршалак гаспадарскі (1553—1565)
- Ганна Андрэеўна Сангушка (пам. пасля 1546), 1-ы муж Іван Елавіцкі, 2-і муж князь Богуш Фёдаравіч Карэцкі (каля 1510—1576)
У 1546 годзе ажаніўся другі раз з князёўнай Багданай Міхайлаўнай з князёў Мсціслаўскіх (пам. 1565), дачкой удзельнага князя Міхаіла Іванавіча Мсціслаўскага і Юліяны Іванаўны Мсціслаўскай (каля 1475—1499). Дзеці:
- Ганна Андрэеўна Сангушка (пам. 1580), жонка з 1563 года ваяводы менскага Мікалая Паўлавіча Сапегі (каля 1545—1599).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Urzędnicy wołyńscy XIV-XVIII wieku: spisy / пад рэд. M. Wolski — Kórnik: Biblioteka Kórnicka, 2007. — С. 70, 77, 97. — 188 с. — ISBN 978-83-85213-51-2
- ↑ а б в Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 272, 441.
- ↑ Urzędnicy wołyńscy XIV-XVIII wieku: spisy / пад рэд. M. Wolski — Kórnik: Biblioteka Kórnicka, 2007. — С. 97. — 188 с. — ISBN 978-83-85213-51-2
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 437–442.
- ↑ а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 437.
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 132, 272, 437–440.
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 272, 440–441.
- ↑ Dzieje rodziny Ciechanowieckich herbu Dąbrowa (XIV–XXI wiek) / пад рэд. H. Lulewicz, A. Rachuba — Warszawa: DiG, 2013. — 612 с. — ISBN 978-83-7181-785-4
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 174, 441–442.
- ↑ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 86. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 272–273, 441–442.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сангушкі на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»
- Радавод Сангушкаў Архівавана 4 сакавіка 2016.
- Леонтій ВОЙТОВИЧ КНЯЗІВСЬКІ ДИНАСТІЇ СХІДНОЇ ЄВРОПИ