Андрэй Юр’евіч Паўлючэнка
Андрэй Юр’евіч Паўлючэнка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Віктар Мікалаевіч Шынкевіч | ||||||
Пераемнік | Дзмітрый Васілевіч Шахраеў[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Сяргей Шпягун[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
8 лютага 1975 (50 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы |
Андрэй Юр’евіч Паўлючэнка (нар. 8 лютага 1975, г. Мінск) — беларускі дзяржаўны службовец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 8 лютага 1975[1] года ў Мінску[2].
У адкрытых крыніцах біяграфія Паўлючэнкі не публікавалася[3]. Вядома, што ён працаваў у ахове Аляксандра Лукашэнкі ажно з 2001 года, менш за год, са снежня 2016 па снежань 2017 года, быў кіраўніком Служба бяспекі Прэзідэнта Беларусі[2].
У 2016 годзе Паўлючэнка быў слухачом факультэта падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзелавое адміністраванне»[2].
11 снежня 2017 года быў прызначаны кіраўніком Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Беларусі[3].
Удзел у выдварэнні Святланы Ціханоўскай з Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]Паводле сюжэта, які 6 жніўня 2025 быў паказаны на дзяржаўным тэлеканале АНТ, Андрэю Паўлючэнку належыць ключавая роля ў выдварэнні ў жніўні 2020 года Святланы Ціханоўскай з Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў і пачатку шырокамаштабных пратэстаў. Згодна з фільмам, ён нібыта па просьбе самой Ціханоўскай дапамагаў ёй выехаць з краіны[4]. Паўлючэнка быў у мінскай кватэры Ціханоўскай перад яе ад’ездам, перадаў ёй канверт з грашыма і суправаджаў яе і кіраўніцу яе штаба Марыю Мароз ў машыне да беларуска-літоўскай мяжы[2].
Па словах Мароз, на ад’ездзе Ціханоўскай настойваў менавіта Паўлючэнка. Пад ціскам яна пагадзілася, але Мароз, якая асцерагалася, што з імі ў дарозе могуць расправіцца, як з іншымі апанентамі рэжыму Лукашэнкі, настаяла на там, каб з імі ў адной машыне знаходзіўся асабіста Паўлючэнка — высокапастаўлены сілавік служыў «жывым шчытом» ад магчымых правакацый[4].
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Станам на лета 2025 года меў двух дачок, 17-гадовую Паліну і 14-гадовую Марыю. Жонка, Ірына Паўлючэнка (Шарко), да нараджэння першай дачкі працавала эканамістам у ПУП «Прамснабтэхніка». Ва ўласнасці мае дзве кватэры ў Мінску — на вуліцах Скрыпнікава і Вясёлкавай. Таксама яму належыць зямельны ўчастак у садаводчым таварыстве «Мая ўцеха» пад Мінскам[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Андрей Юрьевич Павлюченко . luka.zone. Праверана 7 жніўня 2025.
- ↑ а б в г д Што вядома пра Паўлючэнку, які ў 2020 годзе перадаў Ціханоўскай скрутак з грашыма і суправадзіў да мяжы? . Наша Ніва (7 жніўня 2025). Праверана 7 жніўня 2025.
- ↑ а б Хто такія Шахраеў і Паўлючэнка, якія ўзначалілі Службу аховы прэзідэнта і Аператыўна-аналітычны цэнтр? . Наша Ніва (11 снежня 2017). Праверана 7 жніўня 2025.
- ↑ а б Ён быў як жывы шчыт. Марыя Мароз расказала, чаму яны з Ціханоўскай патрабавалі, каб з імі да мяжы ехаў кіраўнік ААЦ Паўлючэнка . Наша Ніва (7 жніўня 2025). Праверана 7 жніўня 2025.