Анестэзіялогія
Анестэзіялогія (лац.: an — адсутнасць, лац.: aesthesia — адчувальнасць і лац.: logos — вучэнне) — галіна клінічнай медыцыны, якая займаецца вывучэннем сродкаў і метадаў забеспячэння анестэзіі (гэта значыць страты адчувальнасці, ў тым ліку болевай) пры розных вострых болевых сіндромах, шокавым стане, траўмах, хірургічных ўмяшальніцтвах.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Метады абязбольвання пачалі распрацоўвала разам з хірургіяй яшчэ ў Старажытнай Асірыі, Егіпце, Кітаі, Індыі і іншых краінах. Як абязбольвальныя сродкі выкарыстоўваліся настоі і адвары маку, індыйскіх канапель, мандрагоры, дурнап’яну. У сярэднявеччы абязбольванне дасягалася таксама сцісканнем сасудаў шыі або канечнасцяў, шчодрым кровапусканнем, ахаладжэннем тканак і інш.
У XIX ст. адкрыты эфектыўныя спосабы абязбольвання. Англійскі ўрач У. Мортан у 1846 годзе правёў аперацыю пад эфірным наркозам, у 1844 амерыканскі ўрач Х. Уэлс выкарыстаў закіс азоту пры выдаленні зуба. У 1847 шатландскі ўрач Дж. Сімпсан у якасці сродку для наркозу прапанаваў хлараформ.
Прынцыпова новым метадам анестэзіі было адкрыццё мясцова-анесгэзоўнага дзеяння какаіну (рускі ўрач В. К. Анрэп, 1879; аўстрыец Келер, 1884). З увядзеннем у практыку раствораў навакаіну пачало хутка развівацца мясцовае абязбольванне: інфільтрацыйная, правадніковая і спіннамазгавая анестэзія (А. В. Вішнеўскі, С. С. Юдзін, І. С. Жораў, Я. М. Мяшалкін і інш.).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]У артыкуле або раздзеле ёсць спіс крыніц або спасылак, але крыніцы асобных сцвярждэнняў няясныя праз неўжыванне зносак. |
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- І. І. Канус. Анестэзіялогія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).