Анеўплаідыя
Анеўплаідыя | |
---|---|
МКХ-10 | Q90 і Q98 |
МКХ-9 | 758 |
MeSH | D000782 |
Анеўплаіды́я (ад стар.-грэч.: ἀν- + εὖ — добра, цалкам + πλόος — кратны + εἶδος — від) — гетэраплаідыя, спадчынная змена, пры якой клеткі арганізма маюць колькасць храмасом, не кратную адзінарнаму (гаплоіднаму) набору.
Адсутнасць у храмасомным наборы дыплоіда адной храмасомы называецца манасоміяй, дзвюх гамалагічных храмасом — нулісоміяй; наяўнасць дадатковай гамалагічнай храмасомы — трысоміяй. Арганізмы з анамальнай колькасцю храмасом называюцца адпаведна манасомікамі, нулісомікамі, трысомікамі.
Асноўны механізм узнікнення анеўплаідыі — неразыходжанне і страта асобных храмасом у мітозе і меёзе. Анеўплаідыя звычайна прыводзіць да паніжэння жыццяздольнасці і нярэдка да гібелі анеўплоідаў, асабліва ў жывёл. Прыкладам анеўплаідыі ў чалавека з’яўляецца хвароба Даўна, якая выклікаецца трысаміяй па 21-й храмасоме.
З дапамогай анеўплаідыі пры генетычным аналізе вызначаюць лакалізацыю генаў у храмасомах[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Анеўплаідыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Анеўплаідыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).