Перайсці да зместу

Анжэліна Анатолеўна Сырамятнікава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анжэліна Анатолеўна Сырамятнікава
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
з 2024

Нараджэнне 23 верасня 1970(1970-09-23) (54 гады)
Партыя
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды

Анжэліна Анатолеўна Сырамятнікава (нар. 23 верасня 1970, г. Кандалакша, Мурманская вобласць) — беларускі службовец, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.

Нарадзілася 23 верасня 1970 года ў г. Кандалакша Мурманскай вобласці (РСФСР)[1].

Скончыла Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту па спецыяльнасці «Арганізацыя перавозак і кіраванне на транспарце»; Маскоўскі новы юрыдычны інстытут па спецыяльнасці «Юрыспрудэнцыя»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне»[1].

Працавала інжынерам па тэхніцы бяспекі, старшынёй прафсаюзнага камітэта, вядучым юрыстам у Гомельскім раённым спажывецкім таварыстве; начальнікам аддзела кадраў, інфармацыйнай і сацыяльнай работы ААТ «Гомельжалезабетон»; намеснікам генеральнага дырэктара па кадрах, ідэалагічнай і сацыяльнай рабоце ААТ «Гомельскі домабудаўнічы камбінат»[1].

Член Беларускай партыі «Белая Русь»[1].

У 2024 годзе стала дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Гомельскай-Прамысловай акругі № 35. Член Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы, гандлі і будаўніцтве[1].

Узнагароджана ганаровымі граматамі Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта і адміністрацыі Савецкага раёна г. Гомеля. Мае падзякі Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыні Федэрацыі прафсаюзаў[1].

Ганаровы донар Рэспублікі Беларусь[1].

Замужам, мае дваіх дзяцей[1].