Перайсці да зместу

Апарына (Кіраўская вобласць)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак гарадскога тыпу
Апарына
59°51′06″ пн. ш. 48°16′42″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Суб’ект федэрацыі Кіраўская вобласць
Муніцыпальны раён Апарынскі раён[d]
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1899
Вышыня цэнтра 186 м
Часавы пояс UTC+03:00
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 3 891 чал. (2021)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 83353
Паштовы індэкс 141366
Код АКАТП 33229551000
Паказаць/схаваць карты
Апарына (Расія)
Апарына
Апарына

Апарына (руск.: Опа́рино) — пасёлак гарадскога тыпу ў Кіраўскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Апарынскага раёна і Апарынскана гарадскога паселішча. Пасёлак размешчаны каля ракі Асінаўка, паблізу яе ўпадзення ў ракі Луза, за 181 км ад Кірава.

Заснаваны ў 1899 годзе пры будаўніцтве Перм-Котласкай чыгункі як станцыя Апарына, размешчаная ў паўночна-ўсходняй частцы Нікольскага павета Валагодскай губерні.

У 1924 годзе сяло Апарына стала раённым цэнтрам зноў утворанага Апарынскага раёна Паўночна-Дзвінскай губерні (з 1929 года — у складзе Паўночнага края, з 1936 года — у складзе Паўночнай вобласці і з 1937 года — у складзе Архангельскай вобласці). Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР ад 17 студзеня 1941 года раён быў перададзены з Архангельскай вобласці ў склад Кіраўскай вобласці. У 1942 годзе сялу Апарына быў прысвоены статус рабочага пасёлка. 1 снежня 1959 года Апарынскі раён быў ліквідаваны і яго тэрыторыя ўключана ў склад Мурашынскага раёна.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР ад 1 лютага 1963 года пасёлак уключаны ў склад Мурашынскага прамысловага раёна. З 30 снежня 1966 года — адміністрацыйны цэнтр зноў утворанага Апарынскага раёна.

Зноскі