Перайсьці да зьместу

Аркадзія (зьніклае паселішча)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аркадзія
Дата заснаваньня: перад 1811 годам
Краіна: Беларусь
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код:

Аркадзія (Аркадыя) — колішні фальварак, які месьціўся ў межах сучаснага Хвойніцкага раёну Гомельскай вобласьці Беларусі.

Ф. Аркадыя (Аркадій) і в. Уласы на вайскова-тапаграфічнай мапе Расейскай імпэрыі Шубэрта-Тучкова 1846 – 1863 гг.

Згодна з дакумэнтам, пазначаным 14 днём лютага 1811 году, фальварак Аркадыя з прылегласьцямі ў Рэчыцкім павеце, які належаў пані Людвіцы з князёў Шуйскіх, жонцы абознага Караля, Прозаравай, аддадзены ў 6-гадовую арэнду шляхцічу Паўлу Жукоўскаму за выплату нібыта ў 90, але ў іншым варыянце запісу — у 500 рублёў серабром штогадова[1]. З інвэнтара 1844 году маёнтку Юзафоў, прыналежнага Юзафу, сыну Караля, Прозару, вядома, што да фальварку Аркадыя прыпісаная вёска Ўласы з 17 дварамі[2]. У мэтрычнай кнізе Астраглядаўскага касьцёлу Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі пад 1850 годам названая таксама і вёска Аркадыя[3]. Іншых зьвестак пра паселішча пакуль няма, хоць на мапах, вытворных ад вышэйзгаданай, яно пазначана і ў пачатку XX ст.

  1. ^ Аrchiwum Główne Akt Dawnych w Warszawie. Аrchiwum Рrozorów і Jelskich. Sygn. 14. S. 8, 34-35
  2. ^ НГАБ у Менску. Ф. 142. Воп.1 Спр. 1481. А. 40 і наст.
  3. ^ НГАБ. Ф. 1089. Воп.1 Спр. 1. А. 115