Арнаўт Даніэль
| Арнаўт Даніэль | |
|---|---|
| Arnaut Danièl | |
| | |
| Ілюстрацыя з манускрыпта XIII стагоддзя | |
| Род дзейнасці | правансальскі трубадур |
| Дата нараджэння | каля 1150 года |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | пасля 1210 года |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
Арнаўт Даніэль (акс.: Arnaut Danièl; таксама Арнальда, або Арно) — правансальскі трубадур; жыў у канцы XII стагоддзя пры двары Рычарда I, караля англійскага, і пры дварах паўднёвай Францыі, гады творчасці 1180—1195.
Біяграфія. Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Дваранін з нараджэння, атрымаў адукацыю, але, як паведамляе яго сярэднявечная «біяграфія», «пакінуў навукі дзеля спеву».
Лірыка Даніэля туманная, вершы нязграбныя. Сярэднявечны аўтар яго жыццяпісу заўважае, што ён «абраў род твора ў вытанчаных рыфмах, так што песні яго нялёгка ні зразумець, ні запомніць». Але Дантэ высока цаніў яго рыцарска-прыдворныя песні і называў Даніэля «першым спеваком кахання». У XXVI песні «Боскай камедыі» ад асобы паэта Гвіда Гвініцэлі ён называе Даніэля лепшым паэтам.
Творчасць Даніэля — росквіт цёмнага стылю. Даніэль першы з трубадураў стаў пісаць свае творы ў форме сексціны. Яго сексціна Lo ferm voler qu’el cor m’intra («Сляпую страсць, што ў сэрца ўваходзіць…») паслужыла ўзорам для пераймання такім паэтам як Дантэ і Петрарка.
Зноскі
- ↑ Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968. Праверана 4 чэрвеня 2023.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Песни трубадуров / Сост. А. Г. Наймана, М.: Наука, 1979, с.260, илл.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Арнаўт Даніэль- Арно Даниель // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Біяграфія і творы Арнаўта Даніэля