Арсанмікеле
Славутасць | |
Арсанмікеле | |
---|---|
![]() | |
43°46′15″ пн. ш. 11°15′18″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | каталіцтва |
Епархія | Фларэнтыйская архідыяцэзія[d] |
Архітэктурны стыль | гатычная архітэктура |
Архітэктар | невядома, невядома[2] і невядома[3] |
Дата заснавання | 1337 |
Сайт | bargellomusei.beniculturali.it/… (італ.) |
![]() |
Арсанмікеле (італ.: Orsanmichele, Or San Michele) — царква ў Фларэнцыі, унікальнае па сваёй форме і значэнні архітэктурнае збудаванне. Гэты палац выконваў падвойную функцыю гарадскога збожжасховішча і храма. Арсанмікеле была пабудавана ў перыяд з 1337 па 1350 гг. Назва царквы паходзіць ад імя жаночага манастыра VIII ст., які знаходзіўся на гэтым месцы і называўся «Сан-Мікеле ў садзе».
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1240 г. на гэтым месцы ўзнік рынак, дзе ў адкрытай лоджыі з пілястрамі, якая бараніла ад дажджу, вёўся гандаль збожжам. У памяць пра царкву, якая знаходзілася на гэтым месцы, на сценах былі ўсталяваны два абразы Св. Міхаіла і Маці Божай. Апошні, як лічылася, быў цудадзейным.

Знешнія аркады з багата ўпрыгожанымі вокнамі з'явіліся толькі ў 1367 г. Сваю ролю ў гісторыі мастацтва царква стала гуляць толькі з 1348 г., калі Еўропу ахапіла першая хваля чумы. Царква Арсанмікеле тым часам разбагацела: тыя, хто выжыў у эпідэмію чумы, ахвяравалі парафіі з пачуцця віны ці ў пакаянне 350 тысяч флорынаў, што перавышала гадавы бюджэт горада і дазволіла царкве замовіць вялікі табернакль з мармуру. Паколькі гандаль збожжам мала спалучаўся з цудоўным табернаклем працы Арканьі, рынак быў перанесены ў іншае месца. З гэтага часу ніжні паверх Арсанмікеле служыў выключна рэлігійным мэтам, і ўпершыню ў гісторыі Фларэнцыі гандаль саступіў перад мастацтвам. Верхнія паверхі працягвалі выконваць функцыі запаснога збожжасховішча аж да пачатку XVI ст.
У XIV ст. за будынкам замацавалася новая функцыя — цэнтра рамесных цэхаў. У наступныя дзесяцігоддзі цэхавыя гільдыі ахвяравалі сродкі на стварэнне скульптур сваіх святых заступнікаў і іншых святых, якія размясціліся ў 14 нішах на чатырох вонкавых сценах царквы. Цэхавыя гільдыі былі досыць багатыя, каб наймаць вядомых мастакоў: Нані дзі Банка, Данатэла, Ларэнца Гіберці і Андрэа дэль Верок’я.
-
Інтэр'ер Арсанмікеле
-
Алтарны табернакль у Арсанмікеле
-
Св. Марк працы Данатэла
-
Фама няверуючы працы Верок'я
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Zimmermanns, Klaus: Florenz. Köln [1984] 6. Auflage 1990, S. 85-86.
Зноскі
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
- ↑ http://www.jstor.org/stable/27653107 — 1983.
- ↑ Zerner H. Giorgio Vasari, Le Vite de' più eccellenti pittori scultori e architettori nelle redazioni del 1550 e 1568 // Art bull. (N.Y.N.Y.) — Philadelphia, Pa., New York: Taylor & Francis Group, LLC ... for the College Art Association, College Art Association of America, 1972. — Vol. 54, Iss. 3. — P. 355–357. — ISSN 0004-3079; 1559-6478 — doi:10.1080/00043079.1972.10789399; doi:10.2307/3049011
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Арсанмікеле