Перайсці да зместу

Археаграфічная камісія (Беларусь)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Археаграфічная камісія
Краіна Беларусь
Адрас 220002, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Крапоткіна, 89/1, каб. 44,
Тып арганізацыі археаграфічная камісія[d]

Археаграфічная камісія — каардынацыйны, навукова-метадычны і публікацыйны цэнтр у галіне археаграфіі, які дзейнічае пры Беларускім навукова-даследчым інстытуце дакументазнаўства і архіўнай справы (БелНДІДАС). Створана 28 кастрычніка 1999 года рашэннем калегіі Дзяржаўнага камітэта па архівах і справаводстве Рэспублікі Беларусь[1].

Археаграфічная камісія аднавіла традыцыі археаграфічнай працы ў Беларусі, закладзеныя ў XIX — пачатку XX стагоддзя Віленскай археаграфічнай камісіяй (1864—1915), Віцебскай вучонай архіўнай камісіяй (1909—1919) і Археаграфічнай камісіяй Інстытута беларускай культуры (1920-я). Археаграфічная дзейнасць перарвалася ў пачатку 1930-х і была адноўленая з канца 1940-х гадоў[1].

У развіццё археаграфіі значны ўклад унеслі гісторыкі і крыніцазнаўцы Мітрафан Доўнар-Запольскі, Дзмітрый Даўгяла, Мікалай Улашчык[1].

Арганізатарам і першым старшынём Археаграфічнай камісіі ў 1999—2001 гадах быў доктар гістарычных навук, прафесар Расціслаў Платонаў (1930—2001)[1].

Статус і дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з Палажэннем аб Археаграфічнай камісіі, зацверджаным Дырэктарам Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь 13 сакавіка 2014 г., яна з’яўляецца ведамасным каардынацыйным, навукова-метадычным і публікацыйным цэнтрам у галіне археаграфіі[1].

Археаграфічная камісія працуе на грамадскіх пачатках. Базавай арганізацыяй Археаграфічнай камісіі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь з’яўляецца БелНДІДАС, на які ўскладзена арганізацыйнае забеспячэнне яе дзейнасці[1].

Навуковым выданнем Археаграфічнай камісіі і БелНДІДАС з’яўляецца «Беларускі археаграфічны штогоднік», які выдаецца з 2000 г. і ў 2005 г. уключаны ў Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў, зацверджаны Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Рэспублікі[1].

Напрамкі працы

[правіць | правіць зыходнік]
  • каардынацыя археаграфічнай працы архіўных устаноў Беларусі;
  • складанне планаў археаграфічнай работы;
  • навуковае рэцэнзаванне зборнікаў дакументаў;
  • правядзенне навуковых канферэнцый і круглых сталоў[1].

У склад Камісіі ўваходзяць прадстаўнікі архіваў, ВНУ, музеяў, бібліятэк і навукова-даследчых арганізацый. Пасяджэнні агульнага сходу адбываюцца не радзей як раз на два гады. Выканаўчы орган — Бюро Археаграфічнай камісіі[1].

Станам на жнівень 2025 года ў кіраўніцтва камісіі ўваходзілі[1]: