Арэналь (возера)
Выгляд
| Арэналь | |
|---|---|
| Lago Arenal | |
| | |
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 600 м |
| Даўжыня | 30 км |
| Шырыня | 5 км |
| Плошча | 80 км² |
| Найбольшая глыбіня | 55 м |
| Басейн | |
| Выцякаюць | рака Арэналь |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Арэналь (ісп.: Lago Arenal) — самае вялікае возера Коста-Рыкі. Размешчана прыблізна ў 90 км на паўночны захад ад сталіцы краіны — горада Сан-Хасэ, на мяжы правінцый Гуанакастэ і Алахуэла. Вышыня над узроўнем мора — 600 м. Ля ўсходняга берага знаходзіцца вулкан Арэналь. Выцякае рака Арэналь, якая належыць да басейна Карыбскага мора.
Плошча возера павялічылася ў 3 разы пасля будаўніцтва дамбы ГЭС у 1979 годзе і складае 80 км². Даўжыня возера — 30 км, шырыня — 5 км. Сярэдняя глыбіня — 30—60 м. Падчас запаўнення вадасховішча было затоплена некалькі невялікіх гарадоў. ГЭС вырабляе 70 % электраэнергіі ў Коста-Рыцы. Возера Арэналь забяспечвае вадой рэгіён і правінцыю Гуанакастэ.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Арэналь (возера)- Апісанне возера (англ.)
