Асацыяцыя абароны Ольстэра
| Асацыяцыя абароны Ольстэра | |
|---|---|
| англ.: Ulster Defence Association | |
| Сцяг Асацыяцыі абароны Ольстэра | |
| Ідэалогія | юніянізм, лаялізм |
| Рэлігійная прыналежнасць | пратэстанцтва |
| Актыўная ў | Ольстэры |
| Сфарміравана | верасень 1971 |
| Праціўнікі | ІРА |
| Колькасць членаў | да 4000 баявікоў |
| Удзел у канфліктах |
Канфлікт у Паўночнай Ірландыі Беспарадкі ў Вялікабрытаніі (2024) |
Асацыяцыя абароны Ольстэра (англ.: Ulster Defence Association) — забароненая пратэстанцкая ваенізаваная групоўка Паўночнай Ірландыі. Таксама вядомая як «Барцы за свабоду Ольстэра» (Ulster Freedom Fighters). У ЕС, ЗША і Вялікабрытаніі лічыцца тэрарыстычнай. У 2010 годзе заявіла пра раззбраенне[1].
Утворана ў верасні 1971 годзе ў адказ на стварэнне каталіцкай Ірландскай рэспубліканскай арміі (ІРА — Irish Republican Army). Налічвае да 4 тыс. членаў. Статутная мэта — «абарона пратэстанцкага насельніцтва Ольстэра ад тэрарыстаў і процідзеянне спробам аддзяліць Паўночную Ірландыю ад Вялікабрытаніі».
Галоўнымі крыніцамі фінансавання лічацца гандаль наркотыкамі і выкраданне людзей.
Супернічае з іншай аналагічнай пратэстанцкай арганізацыяй — «Добраахвотніцкімі сіламі Ольстэра» (Ulster Volunteer Force).
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Асацыяцыя абароны Ольстэра