Перайсці да зместу

Аспіталет-дэ-Льябрэгат

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Аспіталет-дэ-Льябрэгат
Hospitalet de Llobregat
41°21′32″ пн. ш. 2°05′57″ у. д.HGЯO
Краіна  Іспанія
Аўтаномная супольнасць Каталонія
Правінцыя Барселона
Раён Барселонес
Кіраўнік David Quirós Brito[d]
Гісторыя і геаграфія
Плошча 12,49 км²
Вышыня 27 м
Водныя аб’екты Рака Льябрэгат
Часавы пояс UTC+1, летам UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва 257 057 чалавек (2012)
Шчыльнасць 19868 чал./км²
Этнахаронім Hospitalense
Афіцыйная мова каталанская мова[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 93
Паштовы індэкс 08900–08909
Аўтамабільны код B

l-h.es/inici 2.aspx (ісп.)
Паказаць/схаваць карты
Аспіталет-дэ-Льябрэгат (Іспанія)
Аспіталет-дэ-Льябрэгат
Аспіталет-дэ-Льябрэгат

Аспітале́т-дэ-Льябрэга́т (катал.: L'Hospitalet de Llobregat) — горад на паўночным усходзе Іспаніі, які размяшчаецца ў аўтаномнай супольнасці Каталонія, у непасрэднай блізкасці ад Барселоны. Гэта другі паводле колькасці насельніцтва горад у Каталоніі. Горад характэрны тым, што з’яўляецца адным з самых густанаселеных гарадоў у Еўрапейскім Саюзе.

Першыя звесткі пра паселішчы чалавека адносяцца да эпохі неаліту; артэфакты паказваюць на чалавечае жытло каля ракі Льябрэгат. Знойдзеныя рымскія артэфакты датуюцца II стагоддзем да н.э., знойдзеныя пахавальныя ўпрыгажэнні, якія зараз захоўваюцца ў археалагічным музеі Барселоны. Былі знойдзены пісьмовыя сведчанні аб паселішчы, якія датуюцца X стагоддзем.

Цяперашняя назва паходзіць ад назвы царквы Санта-Эўлалія-дэ-Правенсана на каталонскай мове, якая выкарыстоўвалася пілігрымамі ў Сярэднявеччы. Горад захоўваў статус вёскі да XIX стагоддзя, але затым у ім былі пабудаваныя першыя тэкстыльныя фабрыкі, якія выклікалі рост насельніцтва, і 15 снежня 1925 года, кароль Альфонса XIII прысвоіў яму званне гораду. 1960-я і 1970-я гады выклікалі другі бум прыросту насельніцтва, за кошт іміграцыі сюды з бедных рэгіёнаў Іспаніі. У 1980-я і 1990-я гады горад пачаў істотна ператварацца і мадэрнізавацца ў культурным, эканамічным і сацыяльным значэнні.

Горад мае рэпутацыю прадмесця, з-за свайго шматлікага пралетарскага насельніцтва і залежнасці ад Барселоны. Тым не менш, яго эканамічнае становішча палепшылася ў апошні час, гэта значыць у Аспіталеце з’явілася некалькі штаб-кватэр кампаній. Напрыклад, у горадзе размешчана штаб-кватэра авіякампаніі Spanair[2].

Зноскі

  1. art.6 // (unspecified title)
  2. Contacts Архівавана 24 верасня 2015.. Spanair.