Трыхомы блакітна-зялёнага, радзей жоўта-зялёнага, чырванаватага або фіялетавага колеру, складаюцца (акрамя канцавых) з цыліндрычных клетак, адзіночныя або злучаны ў дзернавінкі, пераважна без слізістага чахла, не маюць гетэрацыстаў. Размнажаюцца дзяленнем клетак папалам, гармагоніямі і планакокамі. Большасць відаў рухомыя.