Аэрапорт Франкфурт-на-Майне
| Аэрапорт Франкфурт-на-Майне | ||
|  Аэрапорт Франкфурт-на-Майне з паветра | ||
| Краіна: Рэгіён: | Германія Франкфурт-на-Майне | |
| Тып: | грамадзянскі | |
| Код ІКАА: Код ІАТА: | EDDF FRA | |
| Вышыня: Каардынаты: | +111 м 50°02′ пн. ш. 8°34′ у. д.HGЯO | |
| Пасажыразварот (год): | 56,4 млн (2011])[1] | |
| Грузазварот (год): | 1,75 млн. тон (2004) (117 825 тон пошта) | |
| Колькасць персанала: | 65 тыс. (2004) 13 тыс. на Fraport AG | |
| Мясцовы час: | UTC +1 | |
| Час працы: | кругласутачна | |
| Эксплуатант: | Fraport AG | |
| Сайт: | frankfurt-airport.de 
 | |
| Узлётна-пасадачныя палосы (УПП) | ||
|---|---|---|
| Нумар | Памеры | Пакрыццё | 
| 07C/25C | 4 000 × 60 м | бетон | 
| 07R/25L | 4 000 × 45 м | асфальт | 
| 07L/25R — толькі пасадкі / новае УПП | 2 800 × 45 м | бетон | 
| 18 — толькі ўзлёты на поўдзень | 4 000 × 45 м | бетон | 
| Спіс аэрапортаў | ||
Міжнародны аэрапорт Франкфурт-на-Майне, таксама Рэйн-Майнскі Аэрапорт (ням.: Rhein-Main-Flughafen, ІКАО: EDDF, ІАТА: FRA) — найбуйнейшы аэрапорт Германіі.
Па колькасці пасажыраў (у 2006 годзе 52.810.683 чалавек) ён займае трэцяе месца ў Еўропе, пасля лонданскага Хітроў (67.530.197 пасажыраў у 2006 годзе) і парыжскага Шарль-дэ-Голь (56.849.567 пасажыраў у 2006 годзе). Па грузаперавозках займае другое месца ў Еўропе, саступаючы зноў жа парыжскаму Шарль-дэ-Голю.
Аэрапорт Франкфурта-на-Майне быў адным з першых аэрапортаў, дзе пачалі ўжываць аўтаматычную сістэму сартавання багажу.
Аэрапорт мае 4 узлётна-пасадачныя паласы. У адной (07L/25R) пакрыццё асфальтавае, у астатніх - бетоннае. Тры паласы - 07L/25R, 07C/25C, 18 - даўжынёй 4000 метраў, 07R/25L - даўжынёй 2800 метраў.
Паласа 07R/25L выкарыстоўваецца толькі для пасадак. Паласа 18 выкарыстоўваецца толькі для узлётаў на поўдзень, таму значэнне "36" для паказальніка напрамку пасадкі, супрацьлеглага "18", у яе пазначэнне адсутнічае.
Найбліжэйшы аэрапорт - Мангейм-Сіці.
Аэрапорт мае два вялікія тэрміналы і адзін маленькі для VIP. Усяго пяць залаў. Ад першага тэрмінала да другога можна дабрацца па манарэйкавай трасе ўнутры будынка 'Skyline', альбо на бясплатным аўтобусе-шатле, адыходзяць кожныя 10 хвілін з паркоўкі.
Аэрапорт знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад аўтабанаў A3 і A5.
Да цэнтра Франкфурта можна дабрацца на таксі прыблізна за 50 еўра.
Чыгунка (Вакзал Франкфурт-на-Майне, Аэрапорт): кожныя 15 хвілін ад першага тэрмінала адпраўляецца электрацягнік (S-Bahn 8 і 9) да галоўнага гарадскога вакзала, час у дарозе - 12 хвілін. На станцыю таксама заходзяць некаторыя хуткасныя цягнікі, а таксама звычайныя цягнікі.
Да горада таксама можна дабрацца на аўтобусе.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]- 
			
			Манарэйкавы шлях
- 
			
			Від на тэрмінал B
- 
			
			Тэрмінал Lufthansa
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік] На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аэрапорт Франкфурт-на-Майне На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аэрапорт Франкфурт-на-Майне
- Frankfurt Airport (афіцыйны сайт, (англ.))
- Афіцыйны сайт
- www.frankfurt360.de/flughafen.htm 360°-панарама
- Fraport.de
- Frankfurt Airport Архівавана 20 лістапада 2005. — Пра франкфурцкі аэрапорт
 
	
