Аўром Ізрайлевіч Сафро
| Аўром Ізрайлевіч Сафро | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 1888 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 1965 |
| Месца смерці | |
Аўром Ізрайлевіч Сафро (סאַפֿראָ) (руск.: Сафро Авром Израилевич; 1888, Быхаў — 1965, Масква) — яўрэйскі публіцыст, пісьменнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Атрымаў традыцыйную яўрэйскую рэлігійную адукацыю. У 1903 пачаў пісаць вершы на іўрыце і дэбютаваў на ідышы допісам у віленскай газеце «Дэр наер Вэг». Затым публікаваў артыкулы, пераклады, вершы, апавяданні. У 1913 у Вільні супрацоўнічаў у газеце «Тогблат», працаваў там жа перакладчыкам, карэктарам, сакратаром рэдакцыі. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 — у аддзеле культуры і адукацыі Яўсекцыі ў Віцебску і сакратар рэдакцыі штотыднёвіка «Дэр фраер арбэтэр». У 1919 сакратарыяце рэдакцыі газеты «Штэрн», публікаваў цыкл «Лісты з Віцебску» і апавяданні ў маскоўскім часопісе «Ды камунісцішэ велт». У 1920 друкаваў вершы і апавяданні ў віцебскім часопісе «Хвалес», маскоўскім штотыднёвіку «Культур ун білдунг» і інш. У 1922 член губернскага аддзела нацыянальнасцей у Віцебску, выдаваў штотыднёвы бюлетэнь «Едыес». Арганізаваў у Віцебску першы ў СССР народны суд з судаводствам на мове ідыш, быў яго сакратаром. У 1923-38 — у Маскве, адказны сакратар газеты «Дэр эмес». Пераклаў з рускай мовы на ідыш шэраг мастацкіх і публіцыстычных твораў. У 1957 змясціў успаміны ў варшаўскай газеце «Фолкс штымэ».
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]