Перайсьці да зьместу

Аўстрыя Вена

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аўстрыя Вена
Поўная назва па-аўстрыйску: Fußballklub Austria Wien
па-аўстрыйску: FK Austria Wien[1]
Заснаваны 15 сакавіка 1911
Горад Вена, Аўстрыя
Стадыён Франц Гор
Умяшчальнасьць: 13 400
Прэзыдэнт Вольфганг Кацыян[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2024—2025 3 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fk-austria.at (ням.)​ (анг.)

«Аўстрыя» (па-нямецку: Austria) — аўстрыйскі футбольны клюб з гораду Вены. Заснаваны ў 1911 годзе. 24-разовы чэмпіён Аўстрыі і 27-разовы ўладальнік Кубка Аўстрыі.

Карані футбольнага клюбу «Аўстрыя» прасочваюцца да крыкетнага клюбу, які паўстаў 20 кастрычніка 1910 году ў Вене. У сьнежні таго ж году крыкетны клюб быў перайменаваны ў «Аматарскі клюб Вены». Аматары здабылі тытул чэмпіёнаў Аўстрыі у 1924 годзе, а ўжо праз два гады клюб набыў назву «Аўстрыя», бо каманда стала прафэсійнай. У тым жа годзе клюб зноў стаў чэмпіёнам краіны. 1930-я гады былі аднымі з самых пасьпяховых эпохаў клюбу. «Аўстрыя» двойчы перамагла ў Кубку Мітропы ў 1933 і 1936 гады. Зоркай тагачаснай каманды быў нападнік Матыяс Зындэляр, які ў 1998 годзе быў абраны найвялікшым аўстрыйскім футбалістам усіх часоў[3].

Занядбаньне адбылося праз аншлюс Аўстрыі ў 1938 годзе. «Аўстрыя» мела мянушку «Юдэйскі клюб» (ням. Judenklub)[4]. Калі гітлераўцы дацягнуліся да краіны, шмат габрэяў гульцоў і супрацоўнікаў клюбу габрэяў былі забітыя ці былі вымушаныя ўцячы з краіны. 23 студзеня 1939 году загінуў Зындэляр пры навызначаных абставінах. За некаторы час да гэтага ён адмовіўся быў гуляць за аб’яднаную зборную Нямеччыны і Аўстрыі, спасылаючыся на траўмы і сканчэньне міжнароднае кар’еры. За час акупацыі клюб спаборнічаў у рэгіянальнай лізе, але аніколі не фінішаваў вышэй за чацьвертае месца. Яшчэ ў 1938 годзе нацысты спрабавалі націснуць на ўлады, каб яны прымусілі клюб зьмяніць сваю назву на «Остмарк». «Аўстрыя» здабыла перамогу ў чэмпіянаце Аўстрыі ў 1949 годзе і абараніла яе ў наступным годзе. Пазьней свой чарговы чэмпіёнскі трафэй каманда здабыла ў 1953 годзе. У першай палове 1960-х галоўнай зоркай каманды быў Горст Нэмэц.

Дэрбавы матч 2010 году паміж клюбамі.

«Аўстрыя» мае спрадвечнага суперніка «Рапід». Матчы паміж камандамі маюць назву Венскае дэрбі. Абодва клубы ёсьць аднымі самых пасьпяховых і папулярных у краіне, пагатоў яны ніколі не пакідалі найвышэйшага аўстрыйскага дывізіёну. Абедзьве дружыны паходзяць з раёну Гіцынг на захадзе гораду, але з тых часоў клюбы разьехаліся. Гістарычна «Аўстрыя» разглядаецца як клюб сярэдняе клясы, а да Другой сусьветнай вайны «Аўстрыя» разглядалася, як клюб культуры кавярняў і інтэлігенцыі[5]. У гэты ж час «Рапід» традыцыйна захоўвае падтрымку рабочай клясы Вены. Два клюбы ўпершыню сустрэліся паміж сабой у матчы чэмпіянату краіны 8 верасьня 1911 году. Матч скончыўся перамогай «Рапіду» зь лікам 4:1[6]. Матчы паміж камандамі ёсьць адным з самым гуляным дэрбі ў эўрапейскім футболе пасьля Глазгаўскага дэрбі паміж «Сэлтыкам» і «Рэйнджарзам» ды Эдынбурскага дэрбі паміж «Гартсам» і «Гібэрніянам». Абодва памянёныя дэрбі належаць Шатляндыі.

Актуальны на 16 верасьня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Аўстрыі Бр Самуэль Шагін-Радлінгер Edit this on Wikidata 1992
2 Сьцяг Аўстрыі Аб Люка Пацоўрэк Edit this on Wikidata 2005
4 Сьцяг Аўстрыі Аб Зіяд Эль-Шэйві Edit this on Wikidata 2004
5 Сьцяг Гамбіі ПА Абубакр Бары Edit this on Wikidata 2000
6 Сьцяг Аўстрыі ПА Філіп Майбах Edit this on Wikidata 2007
7 Сьцяг Аўстрыі Нап Рамэо Вучыч Edit this on Wikidata 2003
9 Сьцяг Аўстраліі Нап Ноа Ботыч Edit this on Wikidata 2002
11 Сьцяг Аўстрыі Нап Манпрыт Заркарыя Edit this on Wikidata 1996
13 Сьцяг Аўстрыі Бр Люкас Вэдль Edit this on Wikidata 1995
14 Сьцяг Ганы Нап Келвін Баатэнг Edit this on Wikidata 2000
15 Сьцяг Аўстрыі Аб Аляксандар Драгавіч Edit this on Wikidata 1991
16 Сьцяг Рэспублікі Карэя Аб Лі Ган-Хі Edit this on Wikidata 2001
17 Сьцяг Рэспублікі Карэя Аб Лі Тэ-Сок Edit this on Wikidata 2002
19 Сьцяг Нямеччыны Нап Яганэс Эгештайн Edit this on Wikidata 1998
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Аўстрыі ПА Занэль Шаліч Edit this on Wikidata 2005
21 Сьцяг Францыі Аб Акін Генуш Edit this on Wikidata 2000
22 Сьцяг Аўстрыі ПА Флёрыян Вуштынгер Edit this on Wikidata 2003
23 Сьцяг Аўстрыі Нап Канстантын Алекса Edit this on Wikidata 2007
24 Сьцяг Харватыі Аб Тын Пляватыч Edit this on Wikidata 1997
26 Сьцяг Аўстрыі Аб Райнгальд Ранфтль Edit this on Wikidata 1992
28 Сьцяг Аўстрыі Аб Філіп Візынгер Edit this on Wikidata 1994
29 Сьцяг Аўстрыі Нап Марка Рагуж Edit this on Wikidata 1998
30 Сьцяг Аўстрыі ПА Манфрэд Фішэр Edit this on Wikidata (капітан) 1995
40 Сьцяг Аўстрыі Аб Матэо Шабляс Edit this on Wikidata 2005
46 Сьцяг Аўстрыі Аб Яганэс Гандль Edit this on Wikidata 1998
60 Сьцяг Аўстрыі Аб Дэян Раданіч Edit this on Wikidata 2005
66 Сьцяг Аўстрыі Аб Іфэаньі Ндуквэ Edit this on Wikidata 2008
99 Сьцяг Аўстрыі Бр Мірка Кос Edit this on Wikidata 1997

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]