У імага даўжыня цела 5–30 мм, брушка падоўжанае. Маюцца дзве пары сеткаватых празрыстых і вельмі тонкіх крылаў, прычым пярэднія крылы заўсёды значна буйнейшыя за заднія (у некаторых аўсянікаў заднія крылы зусім не развітыя), а на канцы брушка — тры, або радзей дзве, доўгія тонкія членістыя хваставыя ніткі.
Развіццё з няпоўным ператварэннем. Лічынкі развіваюцца ў вадзе 1-4 гады, кормяцца дэтрытам, водарасцямі.
Для аўсянікаў характэрны ўнікальны для крылатых насякомых працэс — лінька акрыленай формы і наяўнасць двух крылатых фаз — субімага і імага. Дарослыя не кормяцца, жывуць ад некалькіх гадзін да 10 сутак.