Аўтаматычны пісталет Стэчкіна
Выгляд
| Аўтаматычны пісталет Стэчкіна | |
|---|---|
| | |
| Апісанне | |
| Тып: | Аўтаматычны пісталет |
| Краіна: |
|
| Гісторыя мадэлі | |
| Канструктар: | І. Я. Стэчкін |
| Стварэнне прататыпу: | 1948 |
| Серыйны выпуск: | 1951-1975 |
| Выраблялася: | ТЗЗ |
| Характарыстыкі | |
| Маса, кг: |
1.02 кг
|
| Даўжыня, мм: |
225 мм
|
| Даўжыня ствала, мм: | 140 мм |
| Вышыня, мм: | 150 мм |
| Калібр, мм: | 9 мм |
| Патроны: | 9×18 мм |
| Прынцып дзеяння: | вольны затвор |
| Боезабеспячэнне: | скрынчаты магазін на 20 патронаў |
| Прыцэльная дальнасць стральбы, м: | 200 м |
| Характарыстыкі пры выкарыстанні стандартнага патрона | |
Аўтаматычны пісталет Стэчкіна (АПС) — аўтаматычны пісталет распрацаваны ў 1948 годзе канструктарам І. Я. Стэчкіным, прыняты на ўзбраенне ўзброеных сілаў СССР у 1951 годзе. Прызначаны для ўзбраення афіцэраў, якія прымаюць непасрэдны ўдзел у баявых дзеяннях, а таксама для салдат і сяржантаў некаторых спецыяльных падраздзяленняў.
На ўзбраенне паступіў разам з пісталетам Макарава, але ў адрозненні ад яго можа страляць чэргамі.
Эксплуатанты
[правіць | правіць зыходнік]
СССР: 3 снежня 1951 года АПС быў прыняты на ўзбраенне экіпажаў баявых машын, першых нумароў разлікаў цяжкай зброі (артылерыйскіх гармат, станковых супрацьтанкавых гранатамётаў, станковых кулямётаў), а таксама як зброя індывідуальнай самаабароны афіцэраў, якія непасрэдна ўдзельнічаюць у баявых дзеяннях. Пасля таго, як на ўзбраенне быў прыняты скарочаны аўтамат АКС-74У, з 1981 года ў падраздзяленнях пачалася актыўная замена пісталетаў АПС на аўтаматы АКС-74У, і да пачатку 1990-х гадоў ва Узброеных Сілах СССР АПС застаўся толькі ў падраздзяленнях вайсковай разведкі, таксама быў на ўзбраенні спецпадраздзяленняў КДБ СССР і МУС СССР.
Арменія: на ўзбраенні МУС і супрацоўнікаў СНБ.
Беларусь: на ўзбраенні АМАП, САХР[1], спецназа ССА і мытных органаў.
Балгарыя: па даных амерыканскага зброязнаўца Ніка Стэдмена, некаторая колькасць пісталетаў АПС была пастаўлена з СССР у Народную Рэспубліку Балгарыю, і пасля 1990 года яны захаваліся на ўзбраенні Балгарыі.
Германія: пасля аб’яднання Германіі некаторая колькасць пісталетаў АПС была закуплена нямецкай кампаніяй «Transarms» для нямецкай паліцыі
Замбія
Казахстан: на ўзбраенні супрацоўнікаў Дзяржаўнай фельд’егерскай службы Рэспублікі Казахстан.
Кітай: Народная ўзброеная міліцыя Кітая
Куба: выкарыстоўваецца спецпадраздзяленнем «Чорныя восы»[2]
Расія: прыняты на ўзбраенне ФСБ, ФСА і ФСВНГ РФ (выкарыстоўваецца спецпадраздзяленнямі АМАП і САХР), ФСВП, інкасатараў і пракуратуры РФ як зброя для асабістай абароны пракурораў і следчых[3]. Выкарыстоўваецца як зброя самаабароны лётчыкаў франтавой авіяцыі.
Танзанія
Украіна: на ўзбраенні спецпадраздзяленняў МУС Украіны
Эстонія: пасля абвяшчэння незалежнасці ў 1991 годзе савецкі АПС застаўся ў распараджэнні МУС Эстоніі, але ў 1992—1994 гадах яны зняты з узбраення і прададзены.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ сегодня, СБ-Беларусь. СОБР: территория напряжения (руск.). www.sb.by (18 сакавіка 2013). Праверана 18 лютага 2025.
- ↑ Photo Storage. photobucket.com. Праверана 18 лютага 2025.
- ↑ О внесении изменений в постановление Правительства Российской Федерации от 29 июня 1999 года N 708 от 16 сентября 2006 - docs.cntd.ru. docs.cntd.ru. Праверана 18 лютага 2025.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аўтаматычны пісталет Стэчкіна