Аўтаномная Рэспубліка Крым
| Аўтаномная Рэспубліка Крым | |
| укр. Автономна Республіка Крим крым. Qırım Muhtar Cumhuriyeti рас. Автономная Республика Крым | |
|  |  Сьцяг | 
| Гімн | гімн Крыму[d] | 
|---|---|
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Украіна | 
| Статус | Аўтаномная Рэспубліка (часова акупаваная Расейскай Фэдэрацыяй) | 
| Адміністрацыйны цэнтар | Сымфэропаль (дэ-юрэ) Хэрсон[a] (дэ-факта) | 
| Улучае | 10 раёнаў | 
| Найбольшы горад | Сымфэропаль | 
| Іншыя буйныя гарады | Алушта, Армянск, Джанкой, Эўпаторыя, Керч, Сакі, Судак, Севастопаль, Феадосія, Краснаперакопск, Ялта | 
| Дата ўтварэньня | 12 лютага 1991 року | 
| Кіраўнік | Барыс Бабін | 
| Афіцыйныя мовы | украінская, расейская, крымскататарская | 
| Насельніцтва (2014) | 1 967 200 чал. | 
| Шчыльнасьць | 75,42 чал./км² | 
| Нацыянальны склад | Расейцы — 58,32% Украінцы — 24,32% Крымскія татары — 12,10% Беларусы — 1,44% Татары — 0,54% Армяне — 0,43% Жыды — 0,22% Італьянцы — 0,015% | 
| Плошча | 26 081 тыс. км² | 
| Месцазнаходжаньне Аўтаномнай Рэспублікі Крым | |
|   | |
| Мапа Аўтаномнай Рэспублікі Крым | |
|   | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | EET (UTC+2) | 
| Скарачэньне | АРК | 
| Код ISO 3166-2 | UA-43 | 
| Тэлефонны код | +380-65 | 
| Паштовыя індэксы | 95000-98999 | 
| Інтэрнэт-дамэн | crimea.ua | 
| Код аўтам. нумароў | АК (2004-), КК (2013-) (раней КР, КО, РК, МЯ, 01) | 
| Афіцыйны сайт | |
|  Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы | |
Аўтаномная Рэспу́бліка Крым — акупаваная ў 2014 годзе расейскім войскам[2] адміністрацыйная адзінка на поўдні Ўкраіны, разьмешчаная на Крымскім паўвостраве. Сталіца — горад Сімфэропаль. Насельніцтва складае блізу 2033,7 тысячаў чалавек.
На захадзе ды поўдні абмываецца водамі Чорнага, на ўсходзе — Азоўскага мораў. Паўвостраў прыблізна аднолькава аддалёны ад экватару ды Паўночнага полюсу. Заходні бераг Крыму ўтвораны Тарханкуцкім паўвостравам, усходні — Керчанскім. На поўначы Крым з суседняй Хэрсонскай вобласьцю злучаны сямікілямэтровым Перакопскім перашыйкам, па моры Крым мяжуе з Запароскаю вобласьцю Ўкраіны ды Краснадарскім краем Расеі.
З поўначы на поўдзень паўвостраў расьцягнуўся на 200 км, а з захаду на ўсход — на 325 км.
Аўтаномная Рэспубліка Крым і паўвостраў Крым не зьяўляюцца тоеснымі ў геаграфічным пляне паняткамі: аўтаномная рэспубліка цалкам знаходзіцца на паўвостраве, аднак у яе склад не ўваходзяць паўночная палова Арабацкае стрэлкі, якая знаходзіцца ў складзе Хэрсонскае вобласьці, ды тэрыторыі Севастопальскай гарадзкой рады, якая мае асаблівы адміністрацыйны статус (як і сталіца краіны горад Кіеў падпарадкоўваецца непасрэдна дзяржаве).
Расейская акупацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]20 лютага 2014 году Расея пачала захоп Крыму[3]. 27 лютага 30 расейскіх вайскоўцаў 45-га асобнага гвардзейскага разьведвальнага палка(en) Паветрана-дэсантных войскаў(en) з Маскоўскай вобласьці (Кубінка(be), Адзінцоўскі раён)[4] са зброяй і ў масках захапілі ўрад і Раду АРК, над якой узьнялі расейскія сьцягі[5]. У выніку Рада АРК прызначыла незаконны рэфэрэндум аб адарваньні Крыму ад Украіны ў склад Расеі на 16 сакавіка. Міжнародныя назіральнікі ААН адзначылі ў сваёй справаздачы махінацыі з рэфэрэндумам і пасьлядоўнае распальваньне нянавісьці з боку расейскай прапаганды пры адначаснай адсутнасьці пагрозы для расейцаў[6]. 21 сакавіка расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін падпісаў закон аб далучэньні да Расеі ўкраінскага Крыму[7], хоць Будапэшцкі мэмарандум забавязвае Расею паважаць дзяржаўныя межы Ўкраіны і ўстрымлівацца ад ўжыцьця сілы супраць яе тэрытарыяльнай цэласнасьці. 27 сакавіка Генэральная Асамблея ААН пастанавіла адмовіць рэфэрэндуму ў праўнай сіле[8]. 15 красавіка Вярхоўная Рада Ўкраіны ўхваліла закон аб зьмене праўнага стану Крыму на захоплены ў выніку ўзброенага нападу Расеі[2].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Тэрыторыя АРК (у тым ліку й сталіца — места Сымфэропаль) не кантралюецца ўкраінскімі ўладамі. Украіна не ўтварала ўрад АРК у выгнаньні. Праз гэта 17 траўня 2014 року Крымскае Прадстаўніцтва Прэзыдэнта Украіны было перанесенае ў места Хэрсон (Хэрсонская вобласьць), якое можна разглядаць як палітычны цэнтар заканадаўча існуючай АРК.[1]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Крымскае Прадстаўніцтва Прэзыдэнта перанясуць у Хэрсон
- ^ а б Вярхоўная рада Ўкраіны прызнала Крым часова акупаванай тэрыторыяй // БелТА, 15 красавіка 2014 г. Праверана 16 красавіка 2014 г.
- ^ Загадкавы расейскі мэдаль і дата «вяртаньня Крыму» // Радыё «Свабода», 25 красавіка 2014 г. Праверана 26 красавіка 2014 г.
- ^ Контрвыведка Ўкраіны: Расея даручыла сэпаратыстам забіць 100—200 чалавек, каб увесьці войскі // Наша Ніва, 16 красавіка 2014 г. Праверана 17 красавіка 2014 г.
- ^ Украінскае незалежнае інфармацыйнае агенцтва навінаў. У Сімферопалі захопленыя парламент і ўрад, узнятыя расійскія сцягі // Наша Ніва, 27 лютага 2014 г. Праверана 3 красавіка 2014 г.
- ^ Марцін Ярскі. Эўразвяз пачаў пастаўкі газу ва Ўкраіну // Белсат, 15 красавіка 2014 г. Праверана 16 красавіка 2014 г.
- ^ Зьміцер Уласаў. Пуцін падпісаў законы аб прыняцьці Крыма і Севастопаля ў склад Расеі // БелаПАН, 21 сакавіка 2014 г. Праверана 3 красавіка 2014 г.
- ^ Генасамблея ААН не прызнала вынікі рэфэрэндуму ў Крыму // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 27 сакавіка 2014 г. Праверана 28 сакавіка 2014 г.
 
	


