Балотная плошча
Выгляд
Славутасць | |
Балотная плошча | |
---|---|
![]() | |
55°44′42″ пн. ш. 37°37′03″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
![]() |
Балотная плошча (руск.: Боло́тная площадь; у XVII—XVIII стагоддзях — Царыцын луг, у 1962—1993 гадах — плошча Рэпіна) — плошча ў Маскве, размешчаная ў раёне Якіманкі на востраве Балчуг паміж Фалееўскім завулкам, вуліцамі Балотнай і Серафімовіча.
У снежні 2011-га на Балотнай плошчы адбыўся маштабны мітынг расійскай апазіцыі, на які, паводле звестак ГУУС, прыйшло 25 тысяч чалавек. Журналісты ацэньвалі колькасць прысутных у дыяпазоне ад 50 да 85 тысяч. 6 мая 2012 года пасля выбараў Прэзідэнта павінен быў адбыцца «Марш мільёнаў», які ўключаў у сябе мітынг на Балотнай плошчы, але пачаліся сутычкі з паліцыяй, адбыліся масавыя затрыманні.
Ансамбль плошчы
[правіць | правіць зыходнік]- Жылы дом № 5/16 па вуліцы Серафімовіча.
- Рэзідэнцыя пасла Вялікабрытаніі — дом № 14, будынак 4 па Сафійскай набярэжнай.
- Майстэрня, нежылое памяшканне — дом № 10 будынак 18 на Балотнай плошчы.
- Жылы дом № 18/8, будынак 5 па Сафійскай набярэжнай.
- Балотная плошча, дом № 10, будынак 16.
- Нежылы будынак, знаходзіцца на рэканструкцыі — дом № 2/4 на Балотнай плошчы.
- Дзеці — ахвяры заган дарослых