Баранкільля
Баранкільля | |||
![]() | |||
| |||
Дата заснаваньня: | 7 красавіка 1813 | ||
Краіна: | Калюмбія | ||
Кіраўнік: | Хаймэ Пумарэха[d] | ||
Плошча: |
| ||
Вышыня: | 18 м н. у. м. | ||
Насельніцтва: |
| ||
Тэлефонны код: | 5 | ||
Паштовы індэкс: | 08000 | ||
Геаграфічныя каардынаты: | 10°59′0″ пн. ш. 74°48′7″ з. д. / 10.98333° пн. ш. 74.80194° з. д.Каардынаты: 10°59′0″ пн. ш. 74°48′7″ з. д. / 10.98333° пн. ш. 74.80194° з. д. | ||
Баранкільля на мапе Калюмбіі ![]() ![]() Баранкільля | |||
![]() | |||
https://www.barranquilla.gov.co/ |
Баранкі́льля (па-гішпанску: Barranquilla) — горад у Калюмбіі і цэнтар дэпартамэнту Атлянтыка. Месьціцца ля Карыбскага мора і ёсьць найбуйнейшым горадам і трэцім портам[1] у рэгіёне ўзьбярэжжа Карыбаў. На 2018 год насельніцтва складала 1 206 319 чалавек[2], што робіць яго чацьвертым паводле колькасьці насельніцтва горадам краіны пасьля Багаты, Мэдэльіна і Калі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У адрозьненьне ад іншых гарадоў Калюмбіі, як то Картахэны ці Багаты, Баранкільля ня быў заснаваны ў час гішпанскай калянізацыі і не на месцы якога-небудзь паселішча дакалюмбавай эпохі. Было вядома, што індзейцы камашы засялялі тэрыторыю сучаснага гораду, але самое паселішча было закладзеная толькі блізу 1629 году[3]. Да 1681 году ранча лічылася вёскай, вядомай як Баранкас-дэ-Сан-Нікаляс.

У час Калюмбійскай вайны за незалежнасьць Баранкільля вызначалася як горад прыхільнікаў незалежнасьці. У 1812 годзе генэрал П’ер Лябацю атакаваў і разьбіў раялісцкія войскі ў Сытыёвіеха і Сытыёнуэва. 7 красавіка 1813 году, які пазьней быў абвешчаны «Днём Баранкільлі», прэзыдэнт-губэрнатар вольнай і незалежнай Дзяржавы Картахэны-дэ-Індыяс Мануэль Радрыгес Тарысэс надаў гораду тытул «віла», тым самым дазволіўшы яму карыстацца пэўнымі прывілеямі і зрабіўшы яго сталіцай дэпартамэнту Барлявэнта на знак прызнаньня адвагі і патрыятызму, якія выявіў горад пры абароне гораду Картахэна-дэ-Індыяс, які выступаў за незалежнасьць, ратуючы яго ад сілаў раялісцкай цытадэлі Санта-Марта. У 1815 годзе заможны купец Хаакін Вальеха цягам трох месяцаў за свой кошт утрымліваў батальён, які выступаў за незалежнасьць. Гішпанскія войскі, ачоленыя палкоўнікам Валентынам Капмані, узялі Баранкільлю і ўзялі ў палон жаўнераў батальёну Вальехі ды іншых прыхільнікаў незалежнасьці. У наступныя 5—6 гадоў Баранкільля была цэнтрам рэспубліканскіх вайсковых апэрацыяў[4]. 24 ліпеня 1823 году адбылася марская бітва на возеры Маракайба, у выніку якой гішпанскія раялісцкія войскі былі канчаткова выгнаныя зь Вялікай Калюмбіі.
Важнасьць гораду была ацэненая ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя, калі дзякуючы параходам Баранкільля паклала пачатак ажыўленаму тавараабмену з гарадамі і мястэчкамі ўнутраных раёнаў Калюмбіі, а таксама зь міжнароднымі купцамі, зрабіўшыся галоўным портам для экспарту кавы[5]. З утварэньнем новай дзяржавы Рэспублікі Новая Гранада ў 1831 годзе ў Баранкільлі ўспыхнулі дзьве рэвалюцыі. У пачатку чэрвеня 1849 году ў Баранкільлі была пошасьць халеры. У 1884 годзе ў горадзе пачаў эксплюатавацца трамвай, а ў верасьні 1885 году зьявіліся тэлефонная сувязь. З эканамічным ростам гораду 28 чэрвеня 1905 году была створаная Гандлёва-прамысловая палата Баранкільлі. Першы палёт летака ў краіне адбыўся ў Баранкільлі ў сьнежні 1912 году. Самалётам кіраваў канадзкі пілёт Джордж Шміт[6].
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Горад месьціцца ў паўночна-ўсходнім куце дэпартамэнту Атлянтыка на заходнім беразе ракі Магдалена, але за 7,5 км ад ейнага вусьця ў Карыбскім моры[7]. Грамада займае плошчу 154 км², што эквівалентна 4,5% усёй плошчы дэпартамэнту. Гарадзкая зона пабудаваная на крыху нахіленай роўніцы, скрайнія вышыні якой складаюць 4 і 98 мэтраў з усходу на захад адпаведна. Баранкільля абмежаваная на ўсходзе дэпартамэнтам Магдалена празь мяжу, якая падзяляе дэпартамэнты паміж сабою ракою Магдалена. На поўначы месьціцца горад Пуэрта-Калюмбія і Карыбскае мора, а на поўдні маецца грамада Саледад.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Boletín Estadístico Tráfico Portuario en Colombia Año 2019». Superintendencia de Transporte.
- ^ «Barranquilla». Population.
- ^ Parks, E. Taylor (1970). «Colombia and the United States, 1765—1934». Ayer Publishing. — С. 5. — ISBN 978-0-405-02043-8.
- ^ Revollo, Andrés M. B. (1909). «Geografía del departamento del Atlántico en 1909». Provincia de Barranquilla: Gobernación del Atlántico. — С. 104.
- ^ «Decreto Que Concede a Juan Bernardo Elbers Privilegio Exclusivo para Establecer Buques de Vapor en el Río de Magdalena». Biblioteca Luis Ángel Arango.
- ^ «Colombia al vuelo». Biblioteca Luis Ángel Arango.
- ^ Willcox, Cornélis De Witt; Stuart, Edwin Roy (1915). «International military digest». The Cumulative Digest Corporation.