Перайсці да зместу

Барыс Віктаравіч Тамашэўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Барыс Віктаравіч Тамашэўскі
руск.: Борис Викторович Томашевский
Род дзейнасці літаратуразнавец, тэкстолаг, перакладчык, пісьменнік, выкладчык універсітэта
Дата нараджэння 17 (29) лістапада 1890[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 жніўня 1957(1957-08-24)[1][3][…] (66 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка I. N. Medvedeva[d]
Дзеці Q56307088?
Месца працы
Альма-матар
Член у

Барыс Віктаравіч Тамашэўскі (руск.: Борис Викторович Томашевский; 17 (29) лістапада 1890[1][2][…], Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя[1][3][…]24 жніўня 1957(1957-08-24)[1][3][…], Гурзуф, Крымская вобласць[1][3]) — савецкі літаратуразнаўца, тэарэтык верша і тэкстолаг, даследчык творчасці Пушкіна, перакладчык, пісьменнік, член Саюза савецкіх пісьменнікаў, загадчык рукапіснага аддзела і Сектара пушкіназнаўства Пушкінскага дома.

З-за ўдзелу ў палітычных сходках пасля заканчэння гімназіі (1908) не змог паступіць у Політэхнічны інстытут. Скончыў Льежскі ўніверсітэт (1912) з дыпломам інжынера-электрыка. Слухаў лекцыі ў Сарбоне.

Пасля вяртання ў Расію з 1912 па 1916 год вучыўся ў Пецярбургскім політэхнічным інстытуце на электрамеханічным аддзяленні. У 1915 годзе выступіў з першымі публікацыямі па інжынерных пытаннях і на тэмы літаратуры. Зблізіўся з часопісам «Апалон». Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне, ваяваў на аўстрыйскім фронце (1915—1918). Па заканчэнні вайны служыў у Маскве чыноўнікам статыстычных аддзелаў розных гаспадарчых устаноў. Зблізіўся з членамі Маскоўскага лінгвістычнага гуртка і ўступіў у «Таварыства вывучэння тэорыі паэтычнай мовы» (ОПОЯЗ).

Пераехаўшы ў Петраград (1921), стаў супрацоўнікам Інстытута рускай літаратуры (Пушкінскі дом) і пачаў чытаць лекцыі па тэксталогіі, тэорыі літаратуры і творчасці А. С. Пушкіна ў Дзяржаўным інстытуце гісторыі мастацтваў. З 1924 года выкладаў на кафедры рускай літаратуры Ленінградскага ўніверсітэта (прафесар з 1942 года).

Падчас кампаніі супраць «фармальнай школы» быў звольнены з філалагічных навучальных і навуковых устаноў (1931). Працаваў выкладчыкам прыкладной матэматыкі ў Інстытуце шляхоў зносін. У сувязі са стагоддзем з дня смерці А. С. Пушкіна (1937) атрымаў магчымасць вярнуцца да філалагічнай дзейнасці.

Дачка Зоя (1922—2010) — архітэктар, сын Мікалай (1924—1993) — літаратуразнаўца, перакладчык.

  • Томаше́вский Борис Викторвич / Измайлов Н. В. // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 62. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Томаше́вский Борис Викторвич // Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник (руск.) / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др.. — М.: Большая Российская Энциклопедия, 1992. — С. 619. — 687 с. — 80 000 экз. — ISBN 5-85270-037-1.
  • Томаше́вский Борис Викторвич // Литературная энциклопедия: В 11 т. — [М.], 1929—1939. — Т. 11. / Ред. коллегия: Лебедев-Полянский П. И., Нусинов И. М.; Гл. ред. Луначарский А. В.; ученый секретарь Михайлова Е. Н. — М.: Худож. лит., 1939. — Стб. 346—347. — 824 стб.: ил. (руск.)