Баія-Блянка
Баія-Блянка | |||
![]() | |||
| |||
Дата заснаваньня: | 1828[1][2] | ||
Краіна: | Аргентына | ||
Плошча: |
| ||
Вышыня: | 20 м н. у. м. | ||
Насельніцтва: | |||
Тэлефонны код: | 0291 | ||
Паштовы індэкс: | B8000 B8103 B8105 B8118 | ||
Геаграфічныя каардынаты: | 38°43′0″ пд. ш. 62°16′0″ з. д. / 38.71667° пд. ш. 62.26667° з. д.Каардынаты: 38°43′0″ пд. ш. 62°16′0″ з. д. / 38.71667° пд. ш. 62.26667° з. д. | ||
Баія-Блянка на мапе Аргентыны ![]() ![]() Баія-Блянка | |||
![]() | |||
https://www.bahia.gob.ar/ |
Баі́я-Бля́нка (па-гішпанску: Bahía Blanca) — горад у правінцыі Буэнас-Айрэс у Аргентыне. Месьціцца на паўночна-заходнім ускрайку аднайменнай затоцы ў Аргентынскім моры. Гэта чацьверты паводле велічыні горад у правінцыі і 16-ы паводле велічыні ў краіне паводле колькасьці насельніцтва. У горадзе маецца важны марскі порт глыбінёю ў 15 мэтраў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Горад пачаўся з крэпасьці, якая была пабудаваная 11 красавіка 1828 году палкоўнікам Рамонам Эстомбам на загад брыгаднага генэрала і наступнага губэрнатара Буэнас-Айрэса Хуана Мануэля дэ Росаса. Спачатка яна мела назву як Аргентынская ахоўная крэпасьць і мела на мэце абарону мясцовых жыхароў ад крадзяжоў быдла, а таксама дзеля аховы ўзьбярэжжа ад бразыльскага флёту, які высадзіўся быў у гэтым раёне ў леташні год. Гэтую крэпасьць наведваў Чарлз Дарвін падчас свайго падарожжа па Паўднёвай Амэрыцы ў верасьні 1833 году. Некалькі разоў на гэтае ўмацаваньне былі зарганізаваныя напады з боку малонцаў, то бок набегаў качавых тубыльцаў на конях. Найбольш вядомым з гэтых набегаў быў напад 3 тысяч воінаў у 1859 годзе. Празь некалькі дзесяцігодзьдзяў паселішча набыло камэрцыйную значнасьць пасьля будаўніцтва Вялікай паўднёвай чыгункі Буэнас-Айрэсу, што злучыла горад з сталіцай і палегчыла перавозку збожжа з Пампасаў. Хуткі рост мясцовай эканомікі, палітыка заахвочваньня іміграцыі з Эўропы і багатыя прыродныя рэсурсы краіны прыцягнулі мноства імігрантаў, галоўным чынам з Гішпаніі і Італіі, а таксама значную колькасьць перасяленцаў з Францыі. Эўрапейскія імігранты прывезьлі свае звычаі і культуру.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Баія-Бланка ўважаецца важным перагрузачны пунктам і камэрцыйны цэнтрам, празь які робіцца вялікі экспарт збожжа і воўны з паўднёвай часткі правінцыі Буэнас-Айрэс, нафты з правінцыі Нэўкен і садавіны з даліны Рыё-Нэгра. Група марскіх партоў места ёсьць адной з найважнейшых у краіне, бо гэта адзіныя порты, натуральная глыбіня якіх складае 10 мэтраў, але глыбіня галоўнага канала падтрымліваецца на ўзроўні 12,19 мэтраў дзякуючы рэгулярнаму тэхнічнаму абслугоўваньню. Уздоўж паўночна-ўсходняга берага затокі стаяць парты Пуэрта-Інхэньера-Ўайт для збожжа і кантэйнэраў і меншы порт Пуэрта-Гальван, які спэцыялізуецца на сланечнікавым і соевым алеі, а таксама хімічных рэчывах. Паміж гэтымі двума асноўнымі партамі працуюць некалькі прамысловых і хімічных заводаў. Нафтахімічны комплекс рэгіёну зрабіў порт вельмі зручным для разьмяшчэньня. Інфраструктура портаў падтрымліваецца ў належным стане дзякуючы атрыманьню інвэстыцыяў з прыватнага сэктару. Спалучэньне чыгуначнай сеткі для транспартаваньня збожжа, якая злучае Расарыё з Баія-Блянкай, і ягоны гандлёвы патэнцыял, дасяжнасьць да энэргіі і людзкіх рэсурсаў робяць гэты раён даволі цікавым з прамысловага і камэрцыйнага пунктаў гледжаньня[4].
У рэгіёне працуюць некалькі мясцовых таварыстваў, як то Сельскае таварыства, Карпарацыя камэрцыі і прамысловасьці і Сельскае таварыства прамысловай супрацы. Усе яны ладзяць канфэрэнцыі і выставы, павязаныя з галіною гандлю, камэрцыі або прамысловасьці. Некаторыя з выставаў арганізуюцца ўжо шмат гадоў, напрыклад, Нацыянальная выстава сельскай гаспадаркі і прамысловасьці сельскага таварыства Баія-Блянкі, якая пераважна аб’ядноўвае тых, хто займаецца жывёлагадоўляй і авечкагадоўляй.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Баи́я-Бла́нка // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (рас.) / под ред. В. М. Котляков — 3-е изд. — Москва: Большая российская энциклопедия, 1989. — С. 52. — 903 с. — ISBN 5-85270-216-1
- ^ а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы (белар.) — Мінск: 1996. — С. 223. — 480 с. — ISBN 978-985-11-0061-9
- ^ https://www.citypopulation.de/Argentina-Cities.html?cityid=1880
- ^ «Centro Regional de Estudios Económicos de Bahía Blanca Argentina». CREEBBA.