Перайсці да зместу

Баі за Габаль-эль-Увейнат

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баі за Габаль-эль-Увейнат
Асноўны канфлікт: Канфлікт у Судане (з 2023)
Дата 6—16 чэрвеня 2025
Месца горы Габаль-эль-Увейнат  (ар.), Судан
Вынік перамога САП
Праціўнікі
Узброеныя сілы Судана
Аб’яднаныя сілы абароны Дарфура
Сілы аператыўнай падтрымкі
Лівійская нацыянальная армія

Баі за Габаль-эль-Увейнат — эпізод канфлікту паміж прыхільнікамі суданскіх генералаў Абдэля аль-Бурхана і Махамеда Дагала, звязаны з барацьбой за горы Габаль-эль-Увейнат  (ар.) і прылеглую тэрыторыю ўздоўж мяжы Лівіі і Судана. На баку сіл апошняга прымала ўдзел Лівійская нацыянальная армія (ЛНА)[1][2][3].

З пачаткам суданскага канфлікт ў 2023 годзе мяжа з Лівіяй набыла стратэгічнае значэнне, паколькі яна стала асноўным шляхам забеспячэння для мяцежных Сіл аператыўнай падтрымкі (САП) ад замежных саюзнікаў[3]. Аднак яшчэ да вайны край карыстаўся папулярнасцю ў радыкалаў і гандляроў зброяй і людзьмі як зручны калідор для праходу дзяржаўнай граніцы[4]. Апроч таго, у гэтым рэгіёне таксама знаходзіцца другі па велічыні залаты запас у Афрыцы[5].

6 чэрвеня праўрадавыя Аб’яднаныя сілы абароны Дарфура (АСАД) сутыкнуліся з лівійскім батальёнам «Субул ас-Салам» у раёне гары Аркену, сілы якога прасунуліся на 3 кіламетры ўглыб Судана. Прабурханаўскія крыніцы паведамілі, што двое лівійскіх байцоў былі забітыя і яшчэ двое ўзятыя ў палон. Пазней адбыліся новыя сутыкненні, што прывяло да страт сярод апалчэнцаў АСАД.[6] Па словах камандзіра батальёна «Субул ас-Салам», трое іх байцоў былі захопленыя ў палон, двое суданскіх салдат былі забітыя і як мінімум адзін узяты ў палон.[7][8]

Па версіі лівійскага боку, сутыкненні былі выкліканыя нападам суданцаў на лівійскі патруль[9].

11 чэрвеня Узброеныя сілы Судана (УСС) пачалі перакідку войск у край, назваўшы гэта абарончай мерай на выпадак новых магчымых сутыкненняў.[10] САП заявілі, што ўзялі пад кантроль горы[7].

16 чэрвеня прыхільнікі Дагала захапілі мясцовую ваенную базу і аазіс Караб-эль-Тум, узяўшы пад поўны кантроль прыгранічны рэгіён. [11][12] Праўрадавыя сілы адступілі на сваю базу ў Эль-Атруне.[13][14] Тым часам лівійцы і САП накіраваліся да рынку Аль-Катма, здзейсніўшы этнічныя чысткі і разрабаваўшы яго[15]

Каля 4000 чалавек былі перамешчаныя ў выніку баявых дзеянняў, некаторыя ўцекачы знайшлі прытулак у Егіпце, а затым былі вымушаныя перабрацца ў Лівію.[16] Сярод мірных жыхароў Паўночнага штата панавала паніка, паколькі яны асцерагаліся хуткага наступлення САП[17].

Камандуючы ЛНА Халіфа Хафтар афіцыйна адмаўляў удзел у баях на тэрыторыі Судана[7].

  1. Sudan army accuses Libya's Khalifa Haftar of joint border attack with RSF paramilitaries. The New Arab (10 чэрвеня 2025). Праверана 17 October 2025.
  2. Sudanese army accuses Libya's Haftar of joint border attack with RSF. Al Jazeera (10 чэрвеня 2025). Праверана 20 October 2025.
  3. а б How Sudan and Libya's triangle border region became a hotbed of crime and war. Middle East Eye (15 жніўня 2025). Праверана 20 October 2025.
  4. Sudan's Northern state vows to confront incursion by Haftar's Libyan forces. Sudan Tribune (12 чэрвеня 2025). Праверана 20 October 2025.
  5. Gold miners accuse Egyptian army of attacking them on Sudanese territory. Radio Dabanga (8 лістапада 2024). Праверана 17 October 2025.
  6. Sudan accuses Libyan force of border attack, blames UAE for 'aggression'. Sudan Tribune (10 чэрвеня 2025). Праверана 20 October 2025.
  7. а б в SAF evacuates 'strategic' Sudan-Libya-Egypt border triangle following RSF takeover. Radio Dabanga (12 чэрвеня 2025). Праверана 20 October 2025.
  8. Clashes on Libya-Sudan border spark fears of wider regional instability. The Arab Weekly (8 чэрвеня 2025). Праверана 21 October 2025.
  9. Sudanese army retreats from Libyan border after alleging Haftar attack. Reuters (11 чэрвеня 2025). Праверана 21 October 2025.
  10. Sudan army pulls back from border zone, cites threat from Libya. Sudan Tribune (11 чэрвеня 2025). Праверана 20 October 2025.
  11. 'RSF seizes new strategic area near Sudan–Libya–Egypt border'. Radio Dabanga (17 чэрвеня 2025). Праверана 18 October 2025.
  12. Sudan's RSF says it seized key northern area near Libyan border. Sudan Tribune (16 чэрвеня 2025). Праверана 20 October 2025.
  13. Sudan's RSF tighten grip on army supply lines, shifting military balance. The Arab Weekly (23 чэрвеня 2025). Праверана 20 October 2025.
  14. Sudan Nashra: PM Kamel Idris yet to form govt, pledges nonpartisan cabinet ; RSF launches major assault on Babanusa, West Kordofan ; RSF expands near border triangle ; Military airstrikes on Nyala continue. Mada Masr (20 чэрвеня 2025). Праверана 23 October 2025.
  15. UAE and Haftar behind RSF capture of Sudan's triangle border region. Middle East Eye (12 жніўня 2025). Праверана 22 October 2025.
  16. Tri-border Fighting Raises Specter of Sudanese Conflict Spreading. Africa Defense Forum (8 ліпеня 2025). Праверана 18 October 2025.
  17. Northern Sudan council urges displaced villagers to return home near tense border. Sudan Tribune (22 чэрвеня 2025). Праверана 20 October 2025.