Перайсці да зместу

Белазорышкі (Дукштаўская сянюнія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Белазорышкі
літ.: Bielazariškės
54°48′37″ пн. ш. 24°53′35″ у. д.HGЯO
Краіна  Літва
Павет Віленскі
Раён Віленскі
Сянюнія Дукштаўская
Гісторыя і геаграфія
Першае згадванне XVIII стагоддзе
Ранейшыя назвы Białozoryszki
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва 4 чалавекі (2021)
Паказаць/схаваць карты
Белазорышкі (Літва)
Белазорышкі
Белазорышкі

Белазорышкі, таксама Біелаза́рышкес[1] (літ.: Bielazariškės) — вёска ў Віленскім раёне Віленскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Дукштаўскай сянюніі. Размешчана за 8 км на захад ад Дукштаў, на правым беразе Віліі (Нярыса).

Забудова вёскі выцягнута ўздоўж ракі, хаты звернуты з фасадамі да берага. У пачатку XX ст. паўночнай ускраіне вёскі дзейнічаў паром цераз Вілію[2].

Назва звязана з родам Белазораў, якія валодалі гэтымі землямі[3]. У XVIII стагоддзі вёска ўваходзіла ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце. Да скасавання прыгоннага права адносілася да маёнтка Айраны[4]. Пасля 1861 года ў Майшагольскай воласці Віленскага павета.

У 1922—1939 гг. вёска Белазорышкі ўваходзіла ў склад гміны Мейшагола Віленска-Троцкага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі[5].

Дынаміка насельніцтва з 1905 па 2021
1905[6] 1931[7] 1959пер.[8] 1970пер.[8] 1979пер.[9] 1989пер.[10]
87 113 48 40 21 6
2001пер.[11] 2011пер.[12] 2021[13] - - -
2 2 4 - - -

У вёсцы знаходзіцца гарадзішча.

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
  2. Vykintas Vaitkevičius. Neris. 2007 metų ekspedicija. Trečia knyga. Vilnius: Mintis, 2013.
  3. SgKP 1881, s. 361.
  4. SgKP 1900, s. 132.
  5. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. T. I. Województwo wileńskie. Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1938. 
  6. Гошкевич И. И. Виленская губернія: Полный списокъ населенныхъ мѣстъ со статистическими данными о каждомъ поселеніи, составленный по оффиціальнымъ свѣдѣниямъ. – Вильна, 1905.
  7. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, tom I: Województwo wileńskie. – Warszawa, Główny urząd statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1938.
  8. а б Lietuvos TSR kaimo gyvenamosios vietovės 1959 ir 1970 metais (Visasąjunginių gyventojų surašymų duomenys). Vilnius: Centrinė statistikos valdyba prie Lietuvos TSR Ministrų tarybos, 1974.
  9. Lietuvos TSR kaimo gyvenamosios vietovės (1979 metų Visasąjunginio gyventojų surašymo duomenys). Vilnius: Lietuvos TSR Centrinė statistikos valdyba, 1982.
  10. Kaimo gyvenamosios vietovės (1989 metų Visuotinio gyventojų surašymo duomenys). Vilnius: Lietuvos Respublikos Statistikos departamentas, 1993.
  11. Vilniaus apskrities gyvenamosios vietovės ir jų gyventojai. Vilnius: Statistikos departamentas, 2003.
  12. Gyventojai gyvenamosiose vietovėse: Lietuvos Respublikos 2011 metų gyventojų ir būstų surašymo rezultatai. Vilnius: Statistikos departamentas, 2013. Suarchyvuota 2022-04-08.
  13. Gyventojai gyvenamosiose vietovėse: Lietuvos Respublikos 2021 metų gyventojų surašymo rezultatai. Vilnius: Statistikos departamentas, 2022.

Шаблон:Дукштаўская сянюнія