Беларуская нацыяналістычная сябрына
Выгляд
| Беларуская нацыяналістычная сябрына | |
|---|---|
| Беларуская Нацыяналістычная Сябрына | |
| БНС | |
| Лідар | Сяргей Сарока |
| Дата заснавання | 1934 |
| Дата роспуску | ? |
| Штаб-кватэра | Вільня |
| Ідэалогія | беларускі нацыяналізм |
| Партыйны друк | «Беларусь працы» |
Беларуская нацыяналістычная сябрына (БНС) — згуртаваньне нацыяналістычна настроеных беларускіх студэнтаў.
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Беларуская нацыяналістычная сябрына дзейнічала ў Вільні ў сярэдзіне 1930-х гадоў. Яе сябрамі былі студэнты Віленскага ўніверсітэта Стэфана Баторыя. БНС мела антыбальшавіцкі характар ды выкрывала сапраўдную сутнасць бальшавіцкай палітыкі ў БССР і ў Заходняй Беларусі.
Арганізацыя кароткі час выдавала сваю газету «Беларусь працы». Яе рэдактарам і выдаўцом быў Сяргей Сарока, лідар арганізацыі. На працягу 1934 г. выйшла 5 нумароў газеты.
Паводле некаторых звестках, БНС знаходзілася пад уплывам Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская Нацыяналістычная Сябрына // Беларускі нацыяналізм: Даведнік / Укладальнік Пятро Казак. — Менск: Голас Краю, 2001. — 46 с.