Беларусь (радыёстанцыя)
Беларусь | |
---|---|
![]() | |
Горад | |
Краіна | |
Дата пачатку вяшчання | 1962 |
Уладальнік | Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь |
Кіраўнікі | Навум Якаўлевіч Гальпяровіч |
Сайт | radiobelarus.tvr.by |
Радыёстанцыя «Беларусь» — структурнае падраздзяленне Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь.
На кароткіх хвалях радыёстанцыя гучыць у міжнародным эфіры з 11 мая 1962 года. Спачатку перадачы былі толькі на беларускай мове. У сакавіку 1985 года служба пачала трансляцыю перадач нямецкая служба. У 1998 годзе радыёстанцыя пачала вяшчанне на рускай і англійскай мовах. З 2006 года вяшчае на польскай мове.
У праграмах радыёстанцыі выпускі навін і інфармацыйна-аналітычныя выпускі, радыёсустрэчы, перадачы пра гісторыю, культуру, духоўныя каштоўнасці беларускага народа. Прыярытэтны кірунак музычнай палітыкі — папулярызацыя лепшых узораў народнай, класічнай і сучаснай беларускай музыкі.
Вяшчанне радыёстанцыі «Беларусь» ажыццяўляецца штодзённа на кароткіх і сярэдніх хвалях, а таксама (з 2005) у Інтэрнэце. Радыёстанцыя выкарыстоўвае таксама FM-перадатчыкі і частоты:
- Брэст — 96.4 МГц
- Гродна — 96.9 МГц
- Свіслач — 100.8 МГц
- Геранёны — 99.9 МГц
- Браслаў — 106.6 МГц
- Мядзел — 102.0 МГц
Дырэктар — Навум Якаўлевіч Гальпяровіч.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйная старонка Архівавана 31 ліпеня 2019.