Белыя росы. Вяртанне
Выгляд
| Белыя росы. Вяртанне | |
|---|---|
| Белые Росы. Возвращение | |
| | |
| Жанр | кінакамедыя |
| Рэжысёр | |
| Сцэнарыст | |
| У галоўных ролях |
|
| Аператар | Алег Гірэль |
| Кінакампанія | Беларусьфільм |
| Працягласць | 98 хв. |
| Краіна | |
| Мова | руская |
| Год | 2014 |
| Папярэдні фільм | Белыя росы |
| IMDb | ID 7467118 |
«Белыя Росы. Вяртанне» (руск.: Белые росы. Возвращение) — беларускі мастацкі фільм, зняты на кінастудыі «Беларусьфільм». Прэм’ера ў Беларусі адбылася 13 кастрычніка.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Андрэй Ходас (Юозас Будрайціс) вяртаецца з горада ў родныя мясціны. Два бізнесмены намерваюцца выкупіць маляўнічы куток для новага будаўніцтва і намагаюцца высяліць Андрэя і іншых нешматлікіх насельнікаў вёскі. Ратуючы родную зямельку, Андрэй дапамагае развязаць праблемы, што здаваліся невырашальнымі.
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]- Юозас Будрайціс — Андрэй Ходас
- Павел Харланчук — Бодзя
- Сяргей Жбанкоў — Русачэнка
- Ганна Палупанава — Галюня
- Андрэй Мярзлікін — Іван
- Віктар Манаеў — Струк
- Юлія Смірнова — Ганна
- Вячаслаў Разбягаеў
- Яўгенія Жуковіч — Паліна
- Жорж Дэўдарыяні — нямецкі інвестар
- Мікалай Карачанцаў — Васіль Ходас
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]- У фільме паўдзельнічалі Ірына Ягорава-Каўрыга і Мікалай Карачанцаў, якія здымаліся і ў першай частцы. Адметна, што гэта першая роля Карачанцава пасля амаль дзесяцігадовага перапынку ў яго творчасці, звязанай з аднаўленнем акцёра пасля сур’ёзнай аўтамабільнай аварыі[1], у якую ён трапіў у лютым 2005 года.