Бені-Суэйф (мухафаза)
| Бені-Суэйф | |||
|---|---|---|---|
| араб. محافظة بني سويف | |||
| | |||
|
|||
| Краіна | |||
| Уваходзіць у | |||
| Адміністрацыйны цэнтр | |||
| Насельніцтва |
|
||
| Плошча |
|
||
| Вышыня над узроўнем мора |
128 м | ||
|
|
|||
| Код ISO 3166-2 | EG-BNS | ||
| Афіцыйны сайт | |||
Бені-Суэйф — мухафаза ў Арабскай Рэспубліцы Егіпет. Адміністрацыйны цэнтр — горад Бені-Суэйф. Размешчана ў цэнтры краіны, на поўдзень ад мухафазы Эль-Фаюм, на поўнач ад мухафазы Эль-Мінья і на захад ад мухафазы Чырвонае Мора, мухафаза Эль-Гіза мяжуе з Бені-Суэйфам на захадзе і паўночным усходзе.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У Старажытным Егіпце цяперашняя тэрыторыя мухафазы ўваходзіла ў склад дваццатага нома. У часы да адміністрацыйнай рэформы, калі Егіпет дзяліўся на 42 рэгіёны, мухафаза Бені-Суэйф займала тэрыторыю дваццатага і дваццаць чацвёртага рэгіёну.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Помнікам старажытнасці з’яўляецца Медумскі некропаль, дзе знаходзіцца Медумская піраміда — адна з самых старажытных егіпецкіх пірамід, пабудаваная ў 2600 годзе да нашай эры. Будаўніцтва скончылася пры фараоне Снофру — першым кіраўніку з чацвёртай дынастыі. Помнікі часоў фараонаў таксама ёсць у вёсках Абу-Сір, Іхнасья, Дашаша, Эль-Хіба, Эль-Мадаль і інш. Ёсць копцкія манастыры і цэрквы.