Бланшыраванне
Выгляд
Бланшыраванне | |
---|---|
![]() | |
![]() |

Бланшыраванне (фр.: blanchir – апарваць) — від тэрмічнай апрацоўкі прадуктаў, хуткае абварванне або апарванне.
Прадукт абдаюць варам або парай у закрытым посудзе або пагружаюць у вар (на 0,5–5 хв.). Ужываецца пры першаснай апрацоўцы некаторай гародніны, пераважна для выдалення горычы (з бручкі і іншага). Капуснае лісце для галубцоў бланшыруюць, каб яно распрасталася. Бланшыраваннем нельга злоўжываць, яно прычыняе страты мінеральных рэчываў (кальцыю, натрыю — да 94 %). У мясных прадуктаў ад бланшыравання ўтвараецца тонкі паверхневы засцерагальны слой.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Белы А. Бланшыраванне // Праект «Наша ежа»
- Бланшы́раванне // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 188. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).