Перайсці да зместу

Блыскавіца (пісталет-кулямёт)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Блыскавіца (пісталет-кулямёт)
{{{апісанне выявы}}}
Апісанне
Тып: Пісталет-кулямёт
Краіна:  Польшча
Гісторыя мадэлі
Канструктар: В.Жаўротны, С.Веланьер
Стварэнне прататыпу: 1943 год
Усяго выраблена: каля 740 адз.
Характарыстыкі
Маса, кг: 3,22 кг
Даўжыня, мм: 556/730 мм
Даўжыня ствала, мм: 197 мм
Патроны: 9×19 мм
Прынцып дзеяння: вольны затвор
Хуткастрэльнасць, стрэлаў/хв: 600
Боезабеспячэнне: магазін на 32 патроны
Прыцэльная дальнасць стральбы, м: 200
Прыцэл: адкрыты, нерэгулюемы
Характарыстыкі пры выкарыстанні стандартнага патрона
Пачатковая хуткасць кулі, м/с: 400

Блыскавіца (Błyskawica, полск. маланка) – пісталет-кулямёт, распрацаваны інжынерам Вацлавам Жаўротным і Севярынам Веланьерам. Вырабляўся ў падпольных умовах у Польшчы падчас нямецкай акупацыі. Адзін з самых масавых пісталет-кулямётаў свайго часу саматужнага вырабу.

У 1942 г. інжынер Вацлаў Жаўротны прапанаваў камандаванню Арміі Краёвай распрацаваць пісталет-кулямёт, прыстасаваны для серыйнай вытворчасці ў падпольных умовах. Разам з інжынерам Севярынам Веланьерам распрацаваў канструкцыю зброі, якую можна вырабляць з выкарыстаннем тэхналогій, даступных у рамесных майстэрнях. Дэталі ў Блыскавіцы злучаліся надзвычай простымі спосабамі, з дапамогай гідраўлічнай разьбы і шруб.[1].

Пры распрацоўцы сваёй канструкцыі яны чэрпалі натхненне з лепшых даступных канструкцый: пісталетаў-кулямётаў MP40 і Sten. Кампаноўка зброі пабудавана па ўзоры першага (знізу прымацаваны магазін і адкідны прыклад), а канструкцыя механізмаў запазычана ад другога[1] .

Тэхнічная дакументацыя была падрыхтавана ў перыяд са студзеня па красавік 1943 года. Прататып быў гатовы ў жніўні—верасні 1943 года. Выпрабаванні прататыпа прайшлі недалёка ад горада Зялёнка. Затым прататып быў прадстаўлены камандзіру падраздзялення «Кедыў» палкоўніку. А. Фільдорфу.

«Блыскавіца» і STEN у Музеі Варшаўскага паўстання

Пасля запуску ў серыйную вытворчасць пісталетаў-кулямётаў Жаўротным і Веланьерам, да канца лістапада, была распрацавана поўная тэхнічная дакументацыя. У лістападзе пісталет-кулямёт атрымаў назву Блыскавіца (полск. Błyskawica). Яно пайшло ад трох маланак, выразаных на задніку прыклада (яны мелі падобную форму да лагатыпа кампаніі Elektrit, што сведчыць аб тым, што гэта была частка электрычнай пліты кампаніі[1]).

Блыскавіцы, часткі якіх вырабляліся ў некалькіх месцах у Варшаве, збіраліся і прыстрэльваліся на заводзе Францішка Макавецкага. Прыстрэльвалі зброю тут жа, у ціхім падвале. Першая партыя складалася з пяці адзінак. Пасля выпрабаванняў Кедыў замовіў 1000 адзінак, а пазней яшчэ 300. Да ліпеня 1944 г. было зроблена 600 асобнікаў, а з пачаткам Варшаўскага паўстання былі гатовыя часткі яшчэ ста асобнікаў. Падчас паўстання, Блыскавіцы збіраліся ў збройнай майстэрні на вуліцы Бодуэна (каля 40 штук). Усяго было выраблена каля 740 штук гэтага пісталета-кулямёта. На выраб аднаго асобніка сыходзіла да 45 гадзін, не лічачы вырабу ствала[1].

Часамі гэты пісталет-кулямёт памылкова называюць або апісваецца як нямецкі пісталет-кулямёт MP 3008 у варыянце вытворчасці Blohm und Voss, або як нямецкую імітацыю пісталет-кулямёта Sten.

Апісанне канструкцыі

[правіць | правіць зыходнік]
Жаўнер Арміі Краёвай, узброены Блыскавіцай падчас Варшаўскага паўстання

Пісталет-кулямёт Блыскавіца працаваў па прынцыпе адкату вольнага затвора (стральба з адкрытым затворам). Падача патронаў ажыццяўляецца з двухрадковага каробчатага магазіна ёмістасцю 32 патрона, які ўстаўляўся з ніжняй часткі зброі. Пісталет-кулямёт быў забяспечаны аўтаматычным засцерагальнікам. Прыцэльныя прыстасаванні прадстаўлялі з сябе нерэгулюемыя цэлік і мушка, прывараныя да ствольнай каробкі. Металічны прыклад складваўся пад зброю. Ударна-спускавы механізм знаходзіцца ў кажусе пад ствольнай каробкай, і дазваляў весці агонь толькі чэргамі. Але за кошт параўнальна вялікай масы затвора і яго працяглага ходу пісталет-кулямёт меў нізкую хуткастрэльнасць, стралку можна было прыстасавацца каб весці адзіночныя стрэлы. Слабым месцам Блыскавіцы быў адносна нізкі ўзровень бяспекі. У прыватнасці засцерагальнік не працаваў пры некаторых становішчах затвора [1]. Яшчэ адным слабым месцам быў складаны прыклад, занадта кароткі для зручнага выкарыстання.

  1. а б в г д Broń w Powstaniu Warszawskim: pistolet maszynowy Błyskawica. www.1944.pl.